Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм

Математическое моделирование, численные методы и комплексы программ

Кваліфікацыя: «Даследчык» у галіне тэхнічных навук/p>

Ступень (пры паспяховай абароне): кандыдат тэхнічных навук

Факультэт: Факультэт інфармацыйных тэхналогій

Кафедра:Кафедра вылічальных сістэм і сетак

Формы навучання: Дзённая – 3 гады / завочная – 4 гады / суіскальніцтва – 5 гадоў

Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм – галіна навукі, у рамках якой распрацоўваюцца тэхналогіі матэматычнага мадэлявання для вырашэння фундаментальных і прыкладных праблем у прыродазнаўчых, тэхнічных і эканамічных сістэмах, працэсах і з'явах.

Математическое моделирование, численные методы и комплексы программ

Напрамкі падрыхтоўкі

  • Матэматычнае мадэляванне сістэм, працэсаў і з'яў.
  • Распрацоўка лікавых метадаў і алгарытмаў для рашэння задач мадэлявання.
  • Выкарыстанне кампутарных мадэляў для прагназавання эвалюцыі сістэм.
  • Вылічальныя эксперыменты і даследаванні навуковых і тэхнічных праблем.
  • Прымяненне матэматычнага мадэлявання ў аўтаматызаваным праектаванні, планаванні і кіраванні.
  • Адаптацыя матэматычных мадэляў да дадзеных назіранняў і натурных эксперыментаў.
  • Інтэрпрэтацыя натурнага эксперымента і прагназаванне на аснове матэматычнай мадэлі.

Прафесійныя кампетэнцыі

  • Самастойнае правядзенне навуковых даследаванняў у матэматычным мадэляванні, распрацоўка новых лікавых метадаў і алгарытмаў.
  • Аналіз і рэалізацыя матэматычных мадэляў складаных сістэм і працэсаў.
  • Валоданне сучаснымі метадамі матэматычнага і камп'ютарнага мадэлявання.
  • Распрацоўка і аптымізацыя лікавых алгарытмаў з абмежаванымі рэсурсамі.
  • Аналіз дакладнасці, збежнасці і ўстойлівасці лікавых метадаў, верыфікацыя і валідацыя матэматычных мадэляў.
  • Выкарыстанне матэматычнай статыстыкі, тэорыі аптымізацыі і прыняцці рашэнняў.
  • Укараненне матэматычных мадэляў і лікавых метадаў у тэхналагічныя і вытворчыя працэсы.
Математическое моделирование, численные методы и комплексы программ

Кар'ерныя перспектывы

 

  • Навукова-даследчая дзейнасць.
  • Выкладанне ў вышэйшых установах адукацыі.
  • Навуковы супрацоўнік у інстытутах і ўніверсітэтах, якія займаюцца распрацоўкай матэматычных мадэляў, лікавых метадаў і праграмнага забеспячэння.
  • Эксперт-аналітык у галіне прыкладной матэматыкі і лікавых метадаў.
  • Распрацоўнік адукацыйных праграм і навучальных матэрыялаў па матэматычным мадэляванні і лікавым метадам.
  • Вядучы інжынер-матэматык, галоўны спецыяліст па матэматычным мадэляванні ў навукова-даследчых і праектных арганізацыях.
  • Тэхнічны кансультант па прымяненні метадаў матэматычнага мадэлявання і лікавых метадаў у прыкладных задачах.
  • Мэнэджар інавацыйных праектаў, звязаных з распрацоўкай і ўкараненнем перадавых вылічальных тэхналогій.