Метады і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека

Метады і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека

Кваліфікацыя: «Даследчык» у галіне тэхнічных навук

Ступень (пры паспяховай абароне): Кандыдат тэхнічных навук

Факультэт: Факультэт камп'ютарных навук і электронікі

Кафедра:  Кафедра энергетыкі і электронікі

Формы навучання: Дзённая – 3 гады / Завочная – 4 гады / Суіскальніцтва – 5 гадоў

Метады і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека – галіна навукі і тэхнікі, у рамках якой даследуюцца, распрацоўваюцца, удасканальваюцца і прымяняюцца тэорыя, метады, мадэлі, сістэмы і сродкі абароны інфармацыі ў працэсе яе збору, захоўвання, апрацоўкі, перадачы і распаўсюджвання, а таксама забеспячэння інфармацыйнай бяспекі аб'ектаў і сістэм рознага прызначэння ад знешніх і ўнутраных пагроз парушэння канфідэнцыяльнасці.

Метады і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека

Напрамкі падрыхтоўкі

  • Тэорыя і метадалогія забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.
  • Ацэнка абароненасці інфармацыі і гарантаванне інфармацыйнай бяспекі аб'ектаў і сістэм з выкарыстаннем мадэляў і метадаў кіравання інфармацыйнай бяспекай.
  • Распрацоўка і павышэнне эфектыўнасці крыптаграфічных і стэганаграфічных метадаў і алгарытмаў.
  • Ідэнтыфікацыя, аўтэнтыфікацыя і сістэмы размежавання доступу ў інфармацыйных працэсах.
  • Распрацоўка і павышэнне эфектыўнасці тэхнічных і праграмных сродкаў аховы інфармацыі, кантролю абароненасці і прадухілення ўцечак інфармацыі.
  • Забеспячэнне аўдыту і маніторынгу бяспекі інфармацыі, супрацьдзеянне пагрозам у адчыненых кампутарных сетках, а таксама бяспека інфармацыйных тэхналогій.

Прафесійныя кампетэнцыі

  • Здольнасць да самастойнага правядзення фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы абароны інфармацыі.
  • Уменне распрацоўваць і ўкараняць новыя метады і сістэмы аховы інфармацыі.
  • Валоданне тэарэтычнымі асновамі крыптаграфіі, тэорыі інфармацыі, тэорыі кадавання і метадамі крыптаграфічнай абароны інфармацыі.
  • Здольнасць да аналізу і ацэнцы пагроз інфармацыйнай бяспецы.
  • Уменне праводзіць даследаванні па павышэнні надзейнасці і адмоваўстойлівасці сістэм абароны інфармацыі ў розных умовах.
  • Валоданне навыкамі распрацоўкі і ўкаранення праграмнага і апаратнага забеспячэння для сістэм аховы інфармацыі.
  • Здольнасць да ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў у практыку інфармацыйнай бяспекі.
  • Уменне арганізоўваць і кіраваць навукова-даследчымі і доследна-канструктарскімі работамі.
Метады і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека

Кар'ерныя перспектывы

 

  • Навукова-даследчая дзейнасць.
  • Выкладанне ў вышэйшых установах адукацыі.
  • Эксперт-аналітык па інфармацыйнай бяспецы і аналізе пагроз.
  • Распрацоўнік адукацыйных праграм і навучальных матэрыялаў па абароне інфармацыі.
  • Сертыфікаваны аўдытар, які правярае адпаведнасць сістэм абароны інфармацыі патрабаванням і стандартам.
  • Тэхнічны кансультант па праектаванні і ўкараненні сістэм інфармацыйнай бяспекі.
  • Вядучы інжынер-крыптограф або сістэмны архітэктар у галіне абароны інфармацыі.
  • Спецыяліст па ўкараненні і суправаджэнні праграмна-апаратных комплексаў абароны інфармацыі.