Працэсы і апараты хімічных тэхналогій

Працэсы і апараты хімічных тэхналогій

Кваліфікацыя: «Даследчык» у галіне тэхнічных навук

Ступень (пры паспяховай абароне): Кандыдат тэхнічных навук

Факультэт: Механіка-тэхналагічны факультэт

Кафедра:  Кафедра тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу

Формы навучання: Дзённая – 3 гады / Завочная – 4 гады / Суіскальніцтва – 5 гадоў

Працэсы і апараты хімічных тэхналогій – галіна навукі і тэхнікі, прадметам якой з'яўляецца вывучэнне ўласцівасцей і рэжымаў функцыянавання дзейных або зноў ствараных хіміка-тэхналагічных сістэм, распрацоўка тэхналагічных схем, стварэнне высокаэфектыўнага абсталявання для правядзення тэхналагічных працэсаў.

Працэсы і апараты хімічных тэхналогій

Напрамкі падрыхтоўкі

  • Вывучэнне заканамернасцей пераносу імпульсу, цеплыні і масы ў тэхналагічных працэсах.
  • Даследаванне аэрагідрадынамічных характарыстык патокаў для аптымізацыі працэсаў і распрацоўкі эфектыўных апаратаў.
  • Вывучэнне механізмаў падзелу гетэрагенных сістэм і стварэнне новых канструкцый апаратаў.
  • Распрацоўка тэхналогій для драбнення, сартавання і транспарціроўкі цвёрдых матэрыялаў.
  • Інтэнсіфікацыя і аптымізацыя працэсаў мяшання асяроддзяў.
  • Вывучэнне нестацыянарных рэжымаў праходжання працэсаў у хімічных апаратах.
  • Аптымізацыя працэсаў цеплаабмену і ўзаемадзеяння фаз.
  • Распрацоўка апаратаў для сумешчаных і камбінаваных хіміка-тэхналагічных працэсаў.

Прафесійныя кампетэнцыі

  • Правядзенне даследаванняў у галіне працэсаў і апаратаў хімічных тэхналогій.
  • Распрацоўка і аптымізацыя новых працэсаў і апаратаў для розных вытворчасцей.
  • Выкарыстанне сучасных метадаў матэматычнага мадэлявання і разліку працэсаў і апаратаў.
  • Распрацоўка метадаў інтэнсіфікацыі фізіка-хімічных працэсаў.
  • Правядзенне эксперыментальных даследаванняў і аналіз вынікаў для ўкаранення эфектыўных тэхнічных рашэнняў у вытворчасць.
  • Ацэнка эфектыўнасці працэсаў і апаратаў.
  • Выбар аптымальных канструкцый і матэрыялаў для прамысловага абсталявання.
Працэсы і апараты хімічных тэхналогій

Кар'ерныя перспектывы

  • Навукова-даследчая дзейнасць.
  • Выкладанне ў вышэйшых установах адукацыі.
  • Распрацоўка і аптымізацыя хіміка-тэхналагічных працэсаў і абсталяванні.
  • Праектаванне і мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання.
  • Кіраванне даследчымі і распрацоўчымі праектамі.