Тэхналогія і арганізацыя будаўніцтва
Кваліфікацыя: «Даследчык» у галіне тэхнічных навук
Ступень (пры паспяховай абароне): Кандыдат тэхнічных навук
Факультэт: Інжынерна-будаўнічы факультэт
Кафедра: Кафедра будаўнічай вытворчасці
Формы навучання: Дзённая – 3 гады / Завочная – 4 гады / Суіскальніцтва – 5 гадоў
Тэхналогія і арганізацыя будаўніцтва – галіна навукі і тэхнікі, прадметам якой з'яўляецца стварэнне новых і ўдасканаленне існуючых будаўнічых тэхналогій, механізацыя і аўтаматызацыя будаўнічай вытворчасці з улікам узаемнага ўплыву тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці работ на параметры і рэжымы работы будаўнічай тэхнікі, якая прымяняецца, распрацоўка метадаў і форм арганізацыі будаўніцтва і яго вытворчай базы.
Напрамкі падрыхтоўкі
- Тэорыя і прынцыпы праектавання, тэхналогіі і арганізацыя будаўніцтва.
- Распрацоўка і ўдасканаленне метадаў арганізацыі розных відаў будаўніцтва.
- Абгрунтаванне выбару сродкаў механізацыі і арганізацыйна-тэхналагічных схемаў для будаўнічых работ.
- Даследаванні эфектыўнасці тэхналагічных працэсаў і аптымізацыя арганізацыйна-тэхналагічных рашэнняў.
- Інтэнсіфікацыя інвестыцыйна-будаўнічага працэсу для скарачэння тэрмінаў будаўніцтва.
- Распрацоўка прынцыпаў арганізацыі працы і ўдасканаленне вытворчых працэсаў.
- Ацэнка ўплыву тэхналагічных працэсаў на навакольнае асяроддзе.
- Кантроль і кіраванне якасцю працы сродкаў механізацыі і гарантаванне бяспекі ў будаўніцтве.
- Даследаванні па перапрацоўцы будаўнічых адходаў у прадукты і матэрыялы для будаўнічага комплексу.
Прафесійныя кампетэнцыі
- Правядзенне навуковых даследаванняў у будаўнічых тэхналогіях і арганізацыі вытворчасці.
- Распрацоўка метадаў і алгарытмаў для аптымізацыі будаўнічых працэсаў.
- Аналіз і сістэматызацыя навукова-тэхнічнай інфармацыі ў будаўніцтве.
- Распрацоўка і ўдасканаленне будаўнічых тэхналогій і арганізацыйных рашэнняў.
- Праектаванне тэхналагічных працэсаў і канструктарская дакументацыя.
- Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне інавацыйных праектаў у будаўніцтве.
- Планаванне, арганізацыя і кіраванне будаўнічымі праектамі і вытворчымі працэсамі.
- Мэнэджмент у будаўнічай галіны.
- Экспертыза, аўдыт і кансалтынг у галіне будаўнічых тэхналогій і арганізацыі.

Кар'ерныя перспектывы
- Навукова-даследчая дзейнасць.
- Выкладанне ў вышэйшых установах адукацыі.
- Эксперты і кансультанты ў галіне будаўнічых тэхналогій і арганізацыі вытворчасці.
- Спецыялісты па ўкараненні новых тэхналогій і рашэнняў у будаўніцтве.
- Распрацоўнікі і праекціроўшчыкі перадавых будаўнічых сістэм і тэхналогій.
- Топ-менеджэры ў будаўнічых арганізацыях.
- Эксперты, аўдытары і кансультанты ў арганізацыі і кіраванні будаўніцтвам.