Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай

Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай

Кваліфікацыя: «Даследчык» у галіне эканамічных навук

Ступень (пры паспяховай абароне): Кандыдат эканамічных навук

Факультэт: Фінансава-эканамічны факультэт

Кафедра:  Кафедра эканомікі

Формы навучання: Дзённая – 3 гады / Завочная – 4 гады / Суіскальніцтва – 5 гадоў

Зместам спецыяльнасці 08.00.05 з'яўляецца даследаванне эканамічных і сацыяльна-эканамічных сістэм, іх генезісу, фарміравання і развіцця выключна ў кіраўнічым аспекце. Да асноўных састаўных частак дадзенай спецыяльнасці адносяцца: тэарэтычныя і метадалагічныя палажэнні, метады і спосабы кіравання эканамічнымі і сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі; інстытуцыйныя і інфраструктурныя аспекты развіцця гэтых сістэм; розныя аспекты вывучэння суб'ектаў кіравання эканамічнымі і сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі (дзяржаўных, транснацыянальных, рэгіянальных, карпаратыўных кіраўнічых структур, а таксама менеджэраў як суб'ектаў кіравання).

Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай

Напрамкі падрыхтоўкі

  • Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі (прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва, гандаль, транспарт, сувязь і інфарматызацыя, сфера паслуг).
  • Упраўленне інавацыямі (развіццё навуковага, навукова-тэхнічнага і вытворчага патэнцыялу).
  • Рэгіянальная эканоміка.
  • Лагістыка.
  • Эканоміка працы.
  • Эканоміка народанасельніцтва і дэмаграфія.
  • Эканоміка прыродакарыстання.
  • Эканоміка прадпрымальніцтва.
  • Маркетынг.
  • Мэнэджмент.
  • Цэнаўтварэнне.
  • Эканамічная бяспека.
  • Стандартызацыя і кіраванне якасцю прадукцыі.
  • Землеўпарадкаванне.
  • Рэкрэацыя і турызм.

Прафесійныя кампетэнцыі

  • Глыбокае разуменне тэарэтычных асноў эканамічнай навукі.
  • Веданне сучасных канцэпцый, метадалогій і інструментаў кіравання эканамічнымі сістэмамі на розных узроўнях.
  • Распрацоўка канцэптуальных і метадалагічных падыходаў для арыгінальных навуковых даследванняў.
  • Валоданне сучаснымі метадамі збору, апрацоўкі і аналізу эканамічных даных.
  • Комплексны аналіз эканамічных працэсаў і з'яваў.
  • Стратэгічнае прагназаванне і мадэляванне развіцця эканамічных сістэм.
  • Распрацоўка навукова-абгрунтаваных рэкамендацый для кіраўнічых рашэнняў.
  • Генерацыя новых ведаў і ідэй у эканамічнай сферы.
  • Прымяненне сучасных інфармацыйных тэхналогій для павышэння эфектыўнасці эканамічнай дзейнасці.
  • Гатоўнасць да камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці.
Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай

Кар'ерныя перспектывы

 

  • Навукова-даследчая дзейнасць.
  • Выкладанне ў вышэйшых установах адукацыі.
  • Вядучы навуковы супрацоўнік у даследчых інстытутах і аналітычных цэнтрах.
  • Эксперт/кансультант у дзяржаўных органах і міжнародных арганізацыях.
  • Пасады ў камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях, аналітычных і кансультацыйных падраздзяленняў у бізнес-структурах.
  • Вядучы кансультант у міжнародных кансалтынгавых кампаніях.
  • Вядучыя пазіцыі ў органах дзяржаўнай улады і кіравання (міністэрствы, ведамствы, адміністрацыі).
  • Эксперт-аналітык у дзяржаўных эканамічных і фінансавых установах.
  • Стварэнне і развіццё ўласнага бізнэсу ў сферы кансалтынгу, адукацыі, інавацый.