Ахова працы i эрганомiка
Прафілізацыя: Кіраванне бяспекай вытворчых працэсаў
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1,5 гады, завочная - 2 гады
Магістранты атрымліваюць паглыбленыя веды па наступных напрамках: прававыя і арганізацыйныя пытанні ў галіне аховы працы; псіхалогія і бяспека працы; забеспячэнне культуры вытворчасці; інжынерная псіхалогія; эрганоміка і бяспека працы; прымяненне інфармацыйных тэхналогій у рабоце спецыялістаў па ахове працы; забеспячэнне бяспекі пры правядзенні работ; прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне колькасці выпадкаў вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў на прадпрыемствах.
Высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі пасля заканчэння магістратуры і разуменне асноўных пытанняў аховы працы ў сучасных працоўных умовах, а таксама неабходнасць захавання здароўя і працаздольнасці чалавека ва ўмовах уздзеяння неспрыяльных фактараў вытворчага асяроддзя дазваляюць магістрантам вырашаць навукова-вытворчыя задачы і даводзіць іх рашэнне да ўзроўню практычнага прымянення.
Уступныя іспыты
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    Ахова працы
    7-06-1021-01 «Ахова працы i эрганомiка»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці.
Адукацыйная праграма
Ахова працы i эрганомiка
  • Ахова працы
  • Эрганоміка
  • Кіраванне вытворчымі працэсамі
  • Тэхналогіі аналітыкі вялікіх даных
  • Экспертная ацэнка вытворчых умоў працы
  • Чалавечыя рэсурсы
  • Асновы інфармацыйных тэхналогій
  • Ацэнка выбухапажаранебяспечнасці тэхналагічных працэсаў
  • Інавацыйныя тэхналогіі бяспекі
  • Тэхналагічная практыка
Кар'ерныя перпектывы
  • Арганізацыі і прадпрыемствы ўсіх формаў уласнасці вытворчай сферы і сферы паслуг
  • Дзяржаўныя органы
  • Акадэмічныя, навукова-даследчыя і праектныя інстытуты





Ахова працы i эрганомiка
Прафесійныя кампетэнцыі
  • Генерацыя і рэалізацыя інавацыйных ідэй
  • Метады планавання эксперыменту
  • Распрацоўка накіравання развіцця сістэмы кіравання аховай працы ў арганізацыі
  • Маніторынг і распрацоўка мерапрыемстваў па папярэджанні патэнцыйна небяспечных тэхнагенных фактараў і забеспячэнні экалагічнай, вытворчай, прамысловай бяспекі
  • Экспертыза праектных вырашэнняў на кожных стадыях праектавання эргатычных сістэм
  • Метады ацэнкі тэхнічнага стану машын і абсталявання
  • Экспертыза ўмоў вытворчай дзейнасці
  • Метады і прыёмы эфектыўнага кіравання персаналам
  • Педагагічная дзейнасць ва ўстановах адукацыі
  • Сістэмы пажарнай бяспекі ў арганізацыі
  • Сістэмны аналіз тэхнічных сістэм