Будаўніцтва
Прафілізацыя: Інавацыйныя тэхналогіі і прылады ў інжынерных сістэмах будынкаў і збудаванняў
Ступень: Магістар
Формы навучання: дзённая - 2 гады, завочная - 2,5 гады
Ступень: Магістар
Формы навучання: дзённая - 2 гады, завочная - 2,5 гады
Падрыхтоўка па накірунку «Інавацыйныя тэхналогіі і прылады ў інжынерных сістэмах будынкаў і збудаванняў» прадугледжвае паглыбленне азнаямленне з тэорыяй і практыкай сучасных сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра, а таксама сістэмамі ачысткі вентыляцыйных выкідаў. А таксама ў сферы водазабеспячэння, водаадвядзення і аховы водных рэсурсаў – адным з нешматлікіх прыкладных напрамкаў інжынерна-экалагічнага профілю і адзіны, які вырашае вельмі складаныя пытанні ўладкавання і эксплуатацыі сістэмаў воднай гаспадаркі населеных пунктаў і прамысловых прадпрыемстваў.
Магістранты атрымліваюць дадатковыя веды, уменні і навыкі ў галіне газазабеспячэння, цеплазабеспячэння, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра і аховы паветранага басейна. Прапанаваныя для вывучэння дысцыпліны дапамогуць як у навуковых даследаваннях, гэтак і ў далейшай прафесійнай дзейнасці.
Уступныя іспыты

- Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
7-06-0732-01 «Будаўніцтва» - Для замежных грамадзянаў:
Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці.
Дзе можна працаваць ?
- у будаўнічых, праектных і спецыялізаваных будаўніча-мантажных арганізацыях па будаўніцтве і мантажы сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра ад прамысловых забруджванняў, жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і збудаванняў
- у арганізацыях па наладцы, эксплуатацыі, рамонце і рэканструкцыі сістэмаў цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыянавання і ачысткі паветра, а таксама ўстановак, якія генеруюць цеплыню і выкарыстоўваюць цеплыню і газ
- у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, на прадпрыемствах паліўна-энергетычнага комплексу
- у інжынірынгавых кампаніях

Асноўныя дысцыпліны
- Энергазберагальныя тэхналогіі ў сістэмах цеплазабеспячэння і вентыляцыі
- Сучасныя тэхналогіі, метады праектавання і будаўніцтва аб’ектаў
- Спецыяльныя пытанні газазабеспячэння
- Спецыяльныя пытанні цеплазабеспячэння і вентыляцыі
- Сучасныя тэхналогіі, метады праектавання і будаўніцтва аб’ектаў
- Новыя метады ачысткі прыродных і сцёкавых водаў
- Прымяненне рэагентаў для апрацоўкі прыродных водаў пры асвятленні і абескаляроўванні
- Працэсы біяхімічнай ачысткі сцёкавых водаў