Эканоміка
Прафілізацыя: Аналітычная эканоміка і эканамічная палітыка
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Спецыялісты дадзенага профілю неабходны для вырашэння задач устойлівага сацыяльнага-эканамічнага развіцця моцнага Віцебскага рэгіёна праз удасканальванне функцыявання Наваполацкага інавацыйна-прамысловага нафтахімічнага кластара і вольнай эканамічнай зоны «Віцебск»; для ўдасканальвання працы Тэхнапарка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай праз працу выпускнікоў спецыяльнасці ў стварэнні вытворчасцяў з новымі тэхналогіямі (высокатэхналагічных вытворчасцяў); эфектыўнай рэалізацыі ва ўніверсітэце Канцэпцыі 3.0 праз укараненне тэхналагічных інавацый, эфектыўнае ўзаемадзеянне навукі, бізнесу і ўлады, фармаванне высокатэхналагічных стартапаў з дапамогай фармавання ў студэнтаў прадпрыемніцкіх кампетэнцый.
Магістранты спрыяюць падвышэнню інвестыцыйнай вабнасці рэгіёна, развіццю малога і сярэдняга бізнесу дзякуючы ўнікальным навыкам і ведам ажыццяўленні менеджменту арганізацыі, аналізу інвестыцыйнага і інавацыйнага развіцця арганізацыі, бізнес-дыягностыкі прадпрыемства, тэхналагічнага развіцця і венчурнага фінансавання, устойлівага развіцця і бяспекі арганізацыі, антыкрызіснага кіравання. Асноўныя сферы працаўладкавання магістраў адпавядаюць патрабаванням адукацыйнага стандарту спецыяльнасці.
Уступныя іспыты
- Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
Эканамічная тэорыя
Эканоміка арганізацыі (прадпрыемства)
Менеджмент
7-06-0311-01 «Эканоміка» - Для замежных грамадзянаў:
Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці.
Адукацыйная праграма

- Мікраэканамічны аналіз і палітыка
- Макраэканамічны аналіз і палітыка
- Тэхналогіі інтэлектуальнага аналізу дадзеных
- Метады эканамічнага аналізу
- Колькасныя метады аналізу ў бізнесе
- Інавацыйнае развіццё
- Дызайн эканамічных механізмаў
- Эканоміка прадпрыемніцтва
- Стартап-праекты
- Канкурэнтныя стратэгіі ў прадпрыемніцтве
- Педагогіка і псіхалогія вышэйшай адукацыі
- Інфармацыйных тэхналогіі
Кар'ерныя перпектывы
- Кансультаванне па пытаннях кіравання (ААТ «Нафтан» завод Палімір, ТАА «Завод НГПО», ТАА «Синерик ЭйАй»; ДКУП «УКБ г. Наваполацка»)
- Навуковыя даследаванні і распрацоўкі (Нацыйная акадэмія навук Беларусі, УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 ім. Ф. Скорыны»)
- Дзяржаўнае кіраванне агульнага характару, кіраванне ў сацыяльна-эканамічнай сферы (УП «Нафтан-Сэрвіс», Галоўнае праўленне па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Полацкі раённы выканаўчы камітэт; ГК «Славянскі»)
- Вышэйшая адукацыя (установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай»)

Прафесійныя кампетэнцыі
- Метады навуковага спазнання ў даследчай чыннасці
- Аналіз паводзін суб'ектаў гаспадарання ва ўмовах розных тыпаў рынкавых структур
- Аналіз асаблівасцяў макраэканамічнай палітыкі
- Заканамернасці і тэндэнцыі развіцця эканомікі
- Інавацыйныя і венчурныя праекты
- Рэалізацыя эканамічных эксперыментаў
- Апрацоўка і аналіз баз дадзеных
- Аналіз тэндэнцый эканомікі, метады макраэканамічнага аналізу
- Валоданне працэсамі інвестыцыйнай чыннасці і кіравання інавацыйнымі праектамі
- Метады інстытуцыйнага аналізу
- Рэалізацыя стартап-праектаў, ацэнка стартапа
- Методыкі аналізу і прагназавання кан'юнктуры таварных рынкаў
- Аналіз кіраўніцкай інфармацыі дзеля прыняцця эканамічных развязкаў