Фiнансы, падаткаабкладанне i крэдыт
Прафілізацыя: Фінансавы менеджмент і фінансаванне інвестыцый
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці магістра з’яўляюцца: фінансы дзяржавы, карпарацый і прадпрыемстваў; ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці, якія ўзнікаюць у працэсе функцыянавання і ўзаемадзеяння розных звёнаў фінансавай сістэмы; структура механізму фінансавага ўзаемадзеяння дзяржаўных, грамадскіх і карпаратыўных фінансаў; фінансавыя патокі і кругазварот капіталу; структурныя элементы грашова-крэдытнай сістэмы; рух грашовых патокаў у эканоміцы; аб’ектыўныя заканамернасці фарміравання сістэмы грашова-крэдытных адносінаў на мікра- і макраўзроўні; паняцці, гіпотэзы, тэарэмы, метады і матэматычныя мадэлі, якія складаюць змест фундаментальных даследаванняў у галіне фінансаў, грашовага звароту і крэдыту; адукацыйныя сістэмы, педагагічныя працэсы, вучэбна-метадычнае забеспячэнне, адукацыйныя інавацыі.
 
Уступныя іспыты
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    Эканамічная тэорыя
    Фінансавы менеджмент
    Фiнансы і падаткаабкладанне
    7-06-0411-02 «Фiнансы, падаткаабкладанне i крэдыт»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці.
Адукацыйная праграма
Фiнансы, падаткаабкладанне i крэдыт
  • Сучасныя канцэпцыі фінансаў і крэдыту
  • Грашова-крэдытныя метады рэгулявання інавацыйнай эканомікі
  • Менеджмент у адукацыі
  • Інавацыйныя працэсы ў фінансавай адукацыі
  • Навукова-даследчая праца
  • Метадычны інструментар кіравання фінансамі
  • Інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне фінансавай дзейнасці
  • Фінансавае планаванне і бюджэтаванне
  • Адмысловыя вобласці фінансавага менеджменту
  • Фінансы замежнаэканамічнай дзейнасці
  • Стратэгічны фінансавы менеджмент
  • Аптымізацыя падатковых вырашэнняў
  • Фінансаванне інвестыцый
  • Праектнае фінансаванне
  • Фінансавая справаздачнасць
  • Сацыяльная адказнасць бізнесу
Кар'ерныя перпектывы
  • Арганізацыі (прадпрыемствы) усіх формаў уласнасці і тыпаў дзейнасці
  • Аўдытарскія кампаніі
  • Органы дзяржаўнага фінансавага кантролю
  • Органы дзяржаўнага і мясцовага кіравання
  • Установы сістэмы вышэйшай і дадатковай адукацыі
  • Бізнес







Фiнансы, падаткаабкладанне i крэдыт
Прафесійныя кампетэнцыі
  • Метады навуковага спазнання ў даследчай дзейнасці
  • Аналіз асаблівасцяў макраэканамічнай палітыкі
  • Аналіз узаемадзеяння розных сектараў фінансавага рынку
  • Распрацоўка інавацыйных вырашэнняў фінансава-эканамічных задач
  • Веды фінансавых прыладаў і метадаў фінансавага планавання
  • Аналіз паводзін суб'ектаў гаспадарання
  • Праца з фінансавымі агрэгатамі
  • Апрацоўка даных, што характарызуюць фінансавы стан арганізацыі
  • Існасць міжнародных крэдытна-фінансавых адносін
  • Ацэнка эфектыўнасці праектаў
  • Навыкі падатковага планавання ў арганізацыі
  • Экспертыза інвестыцыйных праектаў