Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання
Прафілізацыя: Апрацоўка вялікіх аб'ёмаў інфармацыі
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 2 гады, завочная - 2,5 гады
Выпускнікі магістратуры па дадзенай спецыяльнасці атрымліваюць паглыбленыя веды па праектаванні, распрацоўцы і рэалізацыі шырокага спектра праграмнага забеспячэння на аснове сучасных тэхналогій і сродкаў, уключаючы распрацоўку c выкарыстаннем гнуткіх метадалогій Scrum, Agile, Kanban для Internet, Mobile, Big Data, Machine Learning, NoSQL.
Магістр інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі з'яўляецца высокапрафесійным распрацоўнікам праграмнага забеспячэння, здольным праектаваць складаныя інфармацыйныя сістэмы, а таксама кіраваць праграмнымі праектамі.
Уступныя іспыты
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    Аб'ектна-арыентаваныя тэхналогіі праграмавання і стандарты праектавання
    Базы дадзеных
    7-06-0612-02 «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці.
Адукацыйная праграма
Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання
  • Кіраванне праектамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій
  • Нейрасеткавае мадэляванне
  • Машыннае навучанне
  • Тэхналогіі інтэлектуальнага аналізу даных
  • Інтэлектуальная апрацоўка выяў
  • Забеспячэнне прыватнасці інфармацыі ў сеціве Інтэрнэт
  • Бізнес-аналіз у IT-праектах
  • Бізнес і менеджмент
  • Сістэмы матэматычнага мадэлявання
  • Архітэктурныя развязкі і платформы для апрацоўкі вялікіх аб'ёмаў інфармацыі
  • Тэхналогіі распрацоўкі карпарацыйных сістэм
  • Сучасныя тэхналогіі праграмавання мабільных сістэм
Кар'ерныя перпектывы
  • Праца па шырокім спектры спецыяльнасцяў: распрацоўнікамі архітэктуры сучасных камп'ютараў, праграмістамі, адміністратарамі камп'ютарных сетак, сістэмнымі архітэктарамі, сістэмнымі праграмістамі, сістэмнымі аналітыкамі
  • Праектаванне і рэалізацыя складаных інфармацыйных сістэм
  • Кіраўніцтва распрацоўкай праграмных праектаў у профільных кампаніях





Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання
Прафесійныя кампетэнцыі
  • Метады навуковага спазнання ў даследчай дзейнасці
  • Веды тэхнічных і праграмных сродкаў рэалізацыі інфармацыйных тэхналогій
  • Распрацоўка інтэлектуальных праграмных прадуктаў
  • Ужыванне алгарытмаў і спецыялізаваных праграмных сродкаў
  • Валоданне навыкамі распрацоўкі інтэрпрэтатараў, кампілятараў новых моў праграмавання
  • Валоданне прынцыпамі пабудовы архітэктуры дадаткаў