Машыны, агрэгаты і працэсы
Прафілізацыя: Хімічныя і нафтахімічныя вытворчасці
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Магістранты атрымліваюць паглыбленыя веды па асноўных працэсах, што адбываюцца ў апаратах хімічных, нафтаперапрацоўчых, біятэхналагічных прадпрыемстваў, канструктыўных асаблівасцях матэрыялаў, з якіх такія апараты вырабляюцца; забеспячэнні вытворча-тэхналагічнай дзейнасці прадпрыемстваў хімічнага і нафтахімічнага комплексу; праектаванні, мантажы, наладцы, эксплуатацыі тэхналагічных машын і апаратаў нафтахімічнага профілю; камп’ютарызацыі асноўных працэсаў нафтахімічнай галіны, інавацыйных распрацоўках у нафтахімічнай і біятэхнічных галінах, навуковых і эксперыментальных даследаваннях.
Высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі і засваенне асноўных методык правядзення даследаванняў і эксперыментаў дазваляе магістру вырашаць важныя навукова-вытворчыя задачы і даводзіць іх рашэнне да ўзроўню практычнага прымянення.
Уступныя іспыты
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    7-06-0714-03 «Машыны, агрэгаты і працэсы»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці.
Адукацыйная праграма
Машыны, агрэгаты і працэсы
  • Інавацыйныя тэхналогіі і абсталяванне вытворчасцяў у галіны
  • Мадэляванне тэхналагічных працэсаў і абсталявання хімічных тэхналогій
  • Праектаванне
  • Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў спецыяльнага прызначэння
  • Метады абароны матэрыялаў і абсталявання хімічных вытворчасцяў ад карозіі
  • Навукова-даследчая практыка
Кар'ерныя перпектывы
  • Нафтахімічныя прадпрыемствы
  • Хімічныя заводы
  • Праектна-мантажныя і праектна-канструктарскія прадпрыемствы
  • Нафта- і газаперапрацоўчыя прадпрыемствы
  • Акадэмічныя, навукова-даследчыя і праектныя інстытуты





Машыны, агрэгаты і працэсы
Прафесійныя кампетэнцыі
  • Дыягностыка і ацэнка працаздольнасці тэхналагічнага абсталявання
  • Валоданне сістэмамі аўтаматызаванага праектавання тэхналагічных працэсаў і вытворчых аб'ектаў хімічнай і нафтахімічнай галін
  • Валоданне метадамі абароны металаў ад карозіі пры праектаванні хімічных вытворчасцяў
  • Прынцыпы дзеяння машын і апаратаў хімічных вытворчасцяў