Дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне энергаабсталявання арганізацый
Дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне энергаабсталявання арганізацый

Выпускаючая кафедра:
Адказныя асобы:
Даўгяла Дзмітрый Аляксандравіч
Шаўчонак Варвара Пятроўна
+375 214 59 95 73
+375 29 219 88 44
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер-энергетык
Формы навучання: 20 месяцаў, завочная
Патрабаванні да ўзроўню асноўнай адукацыі: вышэйшая адукацыя па спецыяльнасцях у адпаведнасці з п. 20 адукацыйнага стандарта перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў
Форма выніковай атэстацыі: дзяржаўны іспыт па спецыяльнасці

Сёння электрычнасць – гэта адзін з асноўных элементаў камфортнага існавання чалавецтва, таму зараз інжынер-энергетык – гэта адна з самых запатрабаваных прафесій.

Цяпер любое вытворчае прадпрыемства мае энерганасычанае абсталяванне, эфектыўнасць і надзейнасць функцыянавання якога залежаць ад яго тэхнічнага стану. Сучаснае энергетычнае і электратэхнічнае абсталяванне мае досыць высокую ступень надзейнасці, аднак падчас эксплуатацый пад дзеяннем вонкавых умоў і рэжымаў працы яго зыходны стан бесперапынна пагаршаецца, змяншаецца эксплуатацыйная надзейнасць і павялічваецца небяспека ўзнікнення адмоваў.

З прычыны гэтага, дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне – гэта абавязковая працэдура для падтрымання дарагога энергаабсталявання арганізацыі ў тэхнічна спраўным стане і падаўжэння тэрміну яго безаварыйнай службы. Своечасовасць правядзення дыягностыкі і абслугоўвання папярэджвае прагрэсавальны знос абсталявання і памяншае верагоднасць раптоўнага выхаду яго са строю. Спецыялісты ў гэтай галіне запатрабаваны на любым прадпрыемстве.

Вы навучыцеся
Дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне энергаабсталявання арганізацый
  • забяспечваць бесперабойную, безаварыйную, бяспечную і эканамічную працу энергаабсталявання
  • праводзіць дыягнаставанне і прагназаваць тэхнічны стан энергаабсталявання
  • удзельнічаць у выпрабаваннях і прыёмцы энергаабсталявання пасля яго мантажу і рамонту
  • праводзіць аўдыт і інспекцыю энергаабсталявання
  • планаваць работы па тэхнічным абслугоўванні і дыягнаставанні энергаабсталявання
  • вызначаць патрэбнасць арганізацыі ў паліўна-энергетычных рэсурсах
  • складаць заяўкі на набыццё энергаабсталявання, матэрыялаў і запасных частак, неабходных для яго эксплуатацыі
  • забяспечваць выкананне правіл і норм аховы працы пры абслугоўванні энергаабсталявання
Дзе можна працаваць?
  • аб'екты, прызначаныя для вытворчасці, перадачы, размеркавання і выкарыстання цеплавой і электрычнай энергіі
  • энергетычная гаспадарка прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый
  • малыя прадпрыемствы
Дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне энергаабсталявання арганізацый
Асноўныя дысцыпліны
  • Тэарэтычныя асновы электратэхнікі
  • Тэарэтычныя асновы цеплатэхнікі
  • Электратэхнічнае абсталяванне арганізацый
  • Цеплатэхнічнае абсталяванне арганізацый
  • Вымярэнні, вымяральныя прыборы і комплексы ў энергетычнай гаспадарцы арганізацыі
  • Сістэмы перадачы і размеркавання энергіі
  • Дыягнаставанне і тэхнічнае абслугоўванне энергаабсталявання
  • Метады дыягностыкі і кантролю энергаабсталявання