Маркетынг
Выпускаючая кафедра:
Адказныя асобы: Варанько Эльвіра Мікалаеўна
Ларыёнава Алена Генадзеўна
+375 214 59 95 54
+375 29 719 86 26
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: маркетолаг
Формы навучання: 18 месяцаў, завочная
Патрабаванні да ўзроўню асноўнай адукацыі: вышэйшая адукацыя па спецыяльнасцях у адпаведнасці з п. 20 адукацыйнага стандарта перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў
Форма выніковай атэстацыі: дзяржаўны іспыт па спецыяльнасці / абарона дыпломнай работы

Маркетынг – гэта адзін з ключавых працэсаў любой сучаснай арганізацыі. Спецыялісты па маркетынгу адказваюць за правядзенне рынкавых даследаванняў, пошук патэнцыйных кліентаў, выяўленне іх патрэб і пераваг, сегментаванне і адбор мэтавых сегментаў рынку, пазіцыянаванне арганізацыі і яе асобных прадуктаў, фарміраванне таварнага асартыменту, стварэнне і «раскрутку» брэнда, устанаўленне сістэмы цэн і зн і жак, распрацоўку сродкаў прасоўвання і камунікацыйнага ўздзеяння на спажыўца, «канструяванне» каналаў размеркавання і дастаўкі прадукцыі да канчатковага пакупніка.
Прафесійная перападрыхтоўка па спецыяльнасці 9-09-0412-10 «Маркетынг» спрыяе развіццю навыкаў, якія дазваляюць ажыццяўляць аналіз, каардынацыю і рэгуляванне дзейнасці ўсіх структур прадпрыемства з улікам змен у навакольным асяроддзі, даследаваць рынак, яго кан'юнктуру, запатрабаванні і попыт, іх дынаміку і ў адпаведнасці з гэтым вызначаць стратэгіі прадпрыемства ва ўмовах канкурэнцыі, рыхтаваць прапановы па развіццю таварнага асартыменту, вызначаць цэнавую палітыку, выбіраць каналы размеркавання з улікам фактараў, якія ўплываюць на збыт (продажы) тавару, фарміраваць камунікацыйную палітыку, прымаць удзел у распрацоўцы праграм стратэгічнага і аператыўнага планавання, вызначаць эфектыўнасць маркетынгавай дзейнасці. Граматны маркетынг дазваляе павысіць рэзультатыўнасць узаемадзеяння ўсіх структурных падраздзяленняў арганізацыі, садзейнічае вытворчасці запатрабаванай на рынку прадукцыі, росту даходнасці і зніжэнню гаспадарчых рызык. У сувязі з гэтым, праблема падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў – маркетолагаў асабліва актуальная. Попыт на гэтых адмыслоўцаў на рынку працы традыцыйна высокі.

Адукацыйны стандарт перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў 9-09-0412-10 «Маркетынг»
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 574 ад 1 верасня 2022 г.Вы навучыцеся

- распрацоўваць стратэгію маркетынгу арганізацыі, меры па вытворчасці тавараў і аказанні паслуг, маркетынгавае абгрунтаванне стварэння новага прадукта
- праводзіць маркетынгавыя даследаванні і працу па эканамічным і маркетынгавым планаванні
- праектаваць працэсы, прымяняць эфектыўныя метады аналізу і ацэнкі маркетынгавай дзейнасці
- планаваць камунікацыйную і гандлёва-закупачную дзейнасць, збытавую палітыку арганізацыі
- кіраваць рухам тавараў і праводзіць працу па ўкараненні інавацый у маркетынгавую дзейнасць
Дзе можна працаваць?
- маркетынгавае агенцтва
- рэкламная кампанія
- любыя камерцыйныя, некамерцыйныя, дзяржаўныя арганізацыі – маркетынгавы аддзел

Асноўныя дысцыпліны
- Інфармацыйныя тэхналогіі ў маркетынгу
- Эканоміка арганізацыі
- Мэнэджмент
- Тэарэтычныя асновы маркетынгу
- Маркетынгавыя даследаванні
- Маркетынгавыя камунікацыі
- Стратэгічны маркетынг
- Лагістыка
- Міжнародны маркетынг