1 верасня ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адкрылася інавацыйная лабараторыя лічбавых двайнікоў, створаная сумесна з вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Віцебскаблгаз». Маштабны праект рэалізаваны пры падтрымцы Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі «Белтопгаз».

Ю.Я. Раманоўскі, Дз.Р. Мароз, І.П. Бурмістраў, В.У. Кавалёў

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, Дзяніс Равільевіч Мароз, Ігар Паўлавіч Бурмістраў, Валерый Уладзіміравіч Кавалёў

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця лабараторыі прынялі ўдзел супрацоўнікі вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз», адміністрацыя, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнты Полацкага ўніверсітэта, а таксама ганаровыя госці:

  • Дзяніс Равільевіч Мароз, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь
  • Валерый Уладзіміравіч Кавалёў, генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі «Белтопгаз»
  • Аляксандр Васільевіч Бранцэвіч, генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»
  • Ігар Паўлавіч Бурмістраў, старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
Удзельнікі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця лабараторыі лічбавых двайнікоў

Удзельнікі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця лабараторыі лічбавых двайнікоў

Дзяніс Равільевіч Мароз, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь: «Мы зрабілі вельмі важны крок – вытворчасць прыйшла ва ўніверсітэт. На базе лабараторыі ў поўным аб'ёме разгорнуты тэхналагічныя працэсы, якія працуюць у Міністэрстве энергетыкі і ў ДВА «Белтопгаз». Больш за тое, праграмныя комплексы, укаранёныя тут, выкарыстоўваюцца не толькі ў Віцебскай вобласці, яны дзейнічаюць ва ўсёй сістэме газазабеспячэння краіны. Для выпускніка, які пазнаёміўся з гэтай інфармацыйна-тэхналагічнай інфраструктурай, гэтая вялікая перавага – гэта тая будучыня, на якой сёння сканцэнтраваны шматлікія розумы. Магчымасць студэнтам глыбей знаёміцца з тэхналогіямі, эксперыментаваць і рэалізоўваць праекты ў кароткай перспектыве дасць відавочную аддачу: прыйдучы на прадпрыемства, яны будуць ужо падрыхтаваны. Міністэрства энергетыкі надае вялікую ўвагу цыфравізацыі і ўзаемадзеянню з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Гэты прыклад супрацоўніцтва – сур'ёзны крок, які, я ўпэўнены, будзе развівацца».

Дзяніс Равільевіч Мароз

Дзяніс Равільевіч Мароз

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, рэктар Полацкага ўніверсітэта: «Хачу падзякаваць нашым партнёрам за магчымасць адкрыць гэтую лабараторыю і наладзіць прамую сувязь паміж вытворчасцю і адукацыяй прама ў аўдыторыі. Важна падкрэсліць, што ў гэтай прасторы размешчаны лічбавыя двайнікі рэальных прадуктаў і аб'ектаў, задзейнічаных на вытворчасці. Адзначу, што лабараторыя з'яўляецца лагічным развіццём нашых папярэдніх напрацовак і замыкае поўны цыкл ад навучання да ўкаранення ў вытворчасць.

Адкрываючы лабараторыі такога ўзроўню, а таксама цэнтр кампетэнцый у галіне будаўніцтва і інжынерных сетак, мы робім важны крок для таго, каб выпускнікі заставаліся працаваць у Беларусі, атрымлівалі канкурэнтную адукацыю і ўносілі ўклад у развіццё горада і рэгіёну. Віншую ўсіх, асабліва студэнтаў  вы атрымалі выдатную платформу для практычнай працы і навуковых даследаванняў».

Дзяніс Равільевіч Мароз і Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі

Дзяніс Равільевіч Мароз і Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі

Лабараторыя спраектавана як комплекс з 5 лакацый, кожная з якіх узнаўляе асобны аспект прафесійнай дзейнасці інжынера і забяспечвае працу з рэальнымі лічбавымі прадуктамі, якія выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах краіны ў рэжыме рэальнага часу:

  • лічбавы двайнік газаразмеркавальнай сістэмы Рэспублікі Беларусь
  • мабільны лічбавы памочнік
  • лакацыя «Прывітанне, Алена»
  • трэнажорна-сімуляцыйны клас
  • 3D‑кластар

Інавацыйная лабараторыя лічбавых двайнікоў

Дзякуючы стварэнню лабараторыі ў адукацыйны працэс укараняюцца эфектыўныя лічбавыя рашэнні, якія забяспечваюць комплексны падыход да засваення тэорыі і набыццю высокатэхналагічных прафесійных кампетэнцый будучых інжынераў. Лабараторыя служыць пляцоўкай для актыўнага прыцягнення спецыялістаў-практыкаў вядучых прадпрыемстваў газавай галіны ў падрыхтоўку кадраў, што дазваляе аператыўна актуалізаваць змест вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі эканомікі і працадаўцаў і рыхтаваць спецыялістаў, якія ўмеюць прымяняць сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Акрамя таго, у рамках праекта развіваюцца праграмна-апаратныя рашэнні для стварэння аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, а практыка-арыентаванае асяроддзе павышае прывабнасць навукова-інавацыйнай дзейнасці для моладзі.

Інавацыйная лабараторыя лічбавых двайнікоў

Унікальнасць лабараторыі заключаецца ў тым, што ўпершыню пры падрыхтоўцы будучых інжынераў прымяняецца поўная лінейка лічбавых прадуктаў айчыннай распрацоўкі, фактычна ідэнтычных тым, што выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах галіны, і даступных у рэжыме рэальнага часу. Для стабільнай і бяспечнай працы рэалізавана спецыяльнае праграмна‑сеткавае рашэнне, якое забяспечвае ўніверсітэту доступ да абноўленых версій лічбавых інструментаў «тут і зараз», гарантуючы актуальнасць навучальных сцэнарыяў і адпаведнасць практыкі сучасным прамысловым стандартам.

Інавацыйная лабараторыя лічбавых двайнікоў

Інавацыйная лабараторыя лічбавых двайнікоў – гэта сучасная прастора для навучання, даследавання і супрацоўніцтва з прадпрыемствамі газавай галіны, дзе тэорыя і практыка аб'ядноўваюцца ў адзіную лічбавую экасістэму.

Адкрыццё інавацыйнай лабараторыі лічбавых двайнікоў