26 красавіка студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай ажыццявілі пасадку яблыневага сада на тэрыторыі Полацкага калегіума.

Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Полацкага ўніверсітэта

Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Полацкага ўніверсітэта

2025 год, абвешчаны Годам добраўпарадкавання, даў старт мноству праектаў па ўсёй краіне, у якіх актыўна ўдзельнічае і Полацкі ўніверсітэт. Пасадка яблыневага саду ўпрыгожыць тэрыторыю і стане сімвалам сувязі паміж мінулым і будучыняй. Натхнёныя гісторыяй гэтага месца, удзельнікі мерапрыемства імкнуцца аднавіць традыцыі, якія існавалі тут стагоддзямі, калі сад быў неад'емнай часткай жыцця студэнтаў і выкладчыкаў калегіума. Гэты праект сімвалізуе вяртанне да каранёў і тых каштоўнасцяў, якія фармавалі нашу культуру і ідэнтычнасць.

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і студэнты (фота 1) Вольга Валер'еўна Танана і Аляксей Леанідавіч Радзюк (фота 2)

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, рэктар Полацкага ўніверсітэта: «Ужо былі зроблены спробы палепшыць гэтую тэрыторыю, уключаючы розныя прапановы, у тым ліку ад студэнтаў. Мы аб'явілі конкурс сярод усіх жадаючых унесці свае ідэі па добраўпарадкаванні дадзенай тэрыторыі. У працэсе абмеркавання ўзнікла мноства прапаноў, і ў нейкі момант мы задумаліся: а што тут было раней? Гістарычна вядома, што на гэтай тэрыторыі існаваў сад, які быў вядомы яшчэ ў 18-19 павеках. Такім чынам наша ідэя грунтуецца на гістарычнай памяці.

Яблыневы сад мы таксама прысвячаем 80-годдзю Перамогі. Тут будзе пасаджана 45 яблынь – знакавая лічба, якая сімвалізуе 1945 год, год нашай Вялікай Перамогі. Мы жадаем увекавечыць памяць аб нашых дзядах і прадзедах, аб іх подзвігу. Гэты сад стане сувязным звяном паміж пакаленнямі – пераможцамі, сучасным пакаленнем і тымі, хто працаваў тут у 17-19 стагоддзях і любіў гэтае месца. Полацк – гэта наша малая Радзіма і наша месца сілы».

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і Алеся Іосіфаўна Корсак (фота 1) Дзмітрый Васільевіч Рымко, Леанід Сулеймановіч Мірзатаеў і Ірына Аляксандраўна Пазнякова (фота 2)

Ірына Аляксандраўна Пазнякова, дэкан фінансава-эканамічнага факультэта: «У такі сонечны дзень вельмі прыемна тут знаходзіцца і ствараць нешта прыгожае, што застанецца на доўгія гады. Спадзяемся, што гэты яблыневы сад будзе радаваць многія пакаленні ўсіх студэнтаў, якія прыходзяць да нас ва ўніверсітэт».

Леанід Сулеймановіч Мірзатаеў і Ірына Аляксандраўна Пазнякова (фота 1) Алена Мікалаеўна Астравухава (фота 2)

Вольга Сяргееўна Кучына, спецыяліст аддзела міжнародных сувязяў: «Мы будзем садзіць яблыньку «Аўксіс». Паколькі яна недзе наперадзе, то мы мяркуем, што яна будзе нізкарослай. Спадзяемся, што яна прыжывецца, будзе радаваць сваім красаваннем, а потым і сваім плёнам нашых студэнтаў і выкладчыкаў».

Сяргей Анатольевіч Парцянка і Вольга Сяргееўна Кучына (фота 1) Вольга Валянцінаўна Штэер і Артур Іванавіч Гіль (фота 2)

Андрэй Аршанскі, студэнт факультэта кампутарных навук і электронікі: «Мне прыемна прымаць удзел у пасадцы саду, які паслужыць шматлікім пакаленням студэнтаў і выкладчыкаў. Працаваць сёння было адно задавальненне: цудоўнае надвор'е, прыемная кампанія і добразычлівая атмасфера. Як адзначыў рэктар, гэтую работу мы прысвячаем подзвігу нашых продкаў, якія 80 гадоў таму атрымалі Вялікую Перамогу. Гэта вельмі каштоўна».

Студэнты і супрацоўнікі Полацкага ўніверсітэта

Сад стане сімвалам пераемнасці паміж мінулым і будучым універсітэта, каштоўнасці гарманічнага існавання чалавека і прыроды, а таксама ўвасабленнем шматвяковых намаганняў па захаванні адукацыйных традыцый на Полацкай зямлі.