Дзень Перамогі – гэта свята, якое аб'ядноўвае пакаленні агульнай ніткай памяці пра гераічны подзвіг нашага народа. У гэтыя травеньскія дні па ўсёй краіне праходзяць падзеі, закліканыя аддаць даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны. Прадстаўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай традыцыйна ўнеслі свой уклад у захаванне гістарычнай памяці.

Абласная патрыятычная акцыя «Прарыў Перамогі»

Абласная патрыятычная акцыя «Прарыў Перамогі»

На мемарыяльным комплексе «Прарыў» ва Ушацкім раёне прайшла абласная патрыятычная акцыя «Прарыў Перамогі». Тут адбыўся мітынг «Подзвігу народа жыць у вяках», прымеркаваны да 82-х угодкаў прарыву партызанамі Полацка-Лепельскай зоны варожай блакады. Удзельнікі ўшанавалі памяць абаронцаў Радзімы хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.

Абласная патрыятычная акцыя «Прарыў Перамогі»

Прадстаўнікі Полацкага ўніверсітэта падрыхтавалі ўласную інтэрактыўную пляцоўку, экспазіцыя якой расказала пра ўклад народа ў Вялікую Перамогу. Атмасферу свята дапоўнілі выступленні ўдзельнікаў конкурсу «Майскі вецер» і ўзорна-паказальнага аркестра Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Абласная патрыятычная акцыя «Прарыў Перамогі»

Увага да гістарычнай спадчыны спалучаецца з падтрымкай ветэранаў. Штогадовая акцыя «Павіншуем ветэранаў разам!» дазваляе студэнтам і адміністрацыі ўніверсітэта асабіста наведаць удзельнікаў вайны і былых вязняў канцлагераў. Сёлета цёплы прыём гасцям аказала Ніна Пятроўна Салцэвіч, з якой прадстаўнікі ўніверсітэта падзяліліся радасцю надыходзячага свята.

Штогадовая акцыя «Павіншуем ветэранаў разам!»

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, рэктар Полацкага ўніверсітэта: «У вачах застываюць слёзы, але ўсмешка на твары, калі бачыш людзей, якія прайшлі праз нягоды, голад і цяжкасці вайны. Малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў – гэта маленькія, але ўстойлівыя людзі, якія гераічна выстаялі і пераадолелі ўсе нягоды ваенных гадоў. Сёння мы павінны памятаць і перадаваць маладому пакаленню праўдзівую гісторыю з першых вуснаў, бо відавочцаў з кожным годам становіцца, нажаль, усё менш і менш».

Ніна Пятроўна Салцэвіч і адміністрацыя Полацкага ўніверсітэта

Ніна Пятроўна Салцэвіч і адміністрацыя Полацкага ўніверсітэта

Памяць пра падзеі тых гадоў знаходзіць адлюстраванне і ў культуры. Студэнты Полацкага ўніверсітэта наведалі адкрыццё выставачнага праекта Мода Перамогі ў музеі гісторыі і культуры Наваполацка. Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з прадметамі часоў Вялікай Айчыннай вайны, і праз адзенне сярэдзіны XX стагоддзя расказвае пра сімвалы пачатку мірнага жыцця.

Выставачны праект «Мода Перамогі»

Святочныя мерапрыемствы ахапілі і спартыўнае жыццё рэгіёну. На галоўнай вуліцы Наваполацка адбылася 60-я гарадская лёгкаатлетычная эстафета, якая аб'яднала 62 каманды прадпрыемстваў і навучальных устаноў. Зборная Полацкага ўніверсітэта паказала выдатныя вынікі: жаночая каманда атрымала перамогу ў першай групе і заваявала срэбра ў абсалютным заліку, а мужчынская зборная стала другой у сваёй групе.

Зборная Полацкага ўніверсітэта

Зборная Полацкага ўніверсітэта

Напярэдадні свята ў Наваполацку адкрыўся Цэнтр ваенна-патрыятычнага выхавання і фізічнай культуры дзяцей і моладзі. Рэктар Полацкага ўніверсітэта Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі удастоены падзякі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта за важкі ўклад у стварэнне цэнтра.

Адкрыццё Цэнтра ваенна-патрыятычнага выхавання і фізічнай культуры дзяцей і моладзі (фота 1) Ігар Паўлавіч Бурмістраў і Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі (фота 2)

У рамках цырымоніі адкрыцця байцы студэнцкага атрада «Эйфарыя» імя двойчы Героя Савецкага Саюза Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага прадставілі настольную гульню «Цаліна», а старшы выкладчык ваеннай кафедры Дзмітрый Васільевіч Рымко прадэманстраваў аўдыторыю для падрыхтоўкі аператараў БПЛА.

Адкрыццё Цэнтра ваенна-патрыятычнага выхавання і фізічнай культуры дзяцей і моладзі

У горадзе прайшоў V юбілейны адкрыты гарадскі конкурс чытальнікаў «Вайны пераможны радок», дзе ўдзельнікі дэкламавалі творы беларускіх аўтараў аб жаночым вобразе ў ваеннай паэзіі. Студэнты студыі вядучых «Канферанс» Полацкага ўніверсітэта прадэманстравалі высокі ўзровень прамоўніцкага майстэрства: Мікіта Карла заняў першае месца, а Максім Цыбульскі – другое.

Мікіта Карла і Максім Цыбульскі

Мікіта Карла і Максім Цыбульскі

У мікрараёне Баравуха адбылося адкрыццё памятнага знака на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан. Удзельнікі ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяла і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць савецкіх воінаў і партызан, якія мужна змагаліся за Радзіму. Мітынг у памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны прайшоў і ля помніка падпольшчыцы Ліліі Касцецкай.

Адкрыццё памятнага знака на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан

У сценах Полацкага ўніверсітэта прайшоў святочны канцэрт «Скрозь гады вайны да траўня Перамогі». Зала ператварылася ў жывы летапіс, які адлюстраваў падзеі ад фатальнага чэрвеня 1941 года да светлага Дня Перамогі. Студэнты падрыхтавалі тэатральныя пастаноўкі і творчыя нумары, а таксама выканалі песні ваенных гадоў. Напрыканцы канцэрта ўсе ўдзельнікі і гледачы выканалі легендарную кампазіцыю Дзень Перамогі.

Святочны канцэрт «Скрозь гады вайны да траўня Перамогі»

9 траўня адбылося шэсце «Яны змагаліся за Радзіму» у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае!». Выкладчыкі і студэнты Полацкага ўніверсітэта разам з тысячамі навапалачан прайшлі па вуліцы Маладзёжнай ад помніка «Расколатая зорка» да плошчы Будаўнікоў, аддаючы даніну павагі героям. Прадстаўнікі ўніверсітэта таксама далучыліся да Агульнанацыянальнай хвіліны маўчання.

Шэсце «Яны змагаліся за Радзіму»

Андрэй Бараўкоў, камандзір студэнцкага будаўнічага атрада «Эўрыка» імя Героя Савецкага Саюза Віктара Іванавіча Яронькі: «Для мяне і маёй сям'і 9 траўня – гэта свята, якое тычыцца кожнага з нас, бо вайна не абыйшла нашым сям'ем бокам. Усе мае прабабулі і прадзядулі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Кожны год нашая сям'я выходзіць на шэсце. Ужо 10 гадоў мы ідзем, каб аддаць даніну памяці не толькі сваім родным, але і ўсім, хто ваяваў за тое, каб мы жылі пад мірным небам».

Шэсце «Яны змагаліся за Радзіму»

На плошчы Будаўнікоў свята працягнулася канцэртам «Дарогамі памяці», у якім творчыя калектывы Полацкага ўніверсітэта і гарадскія артысты прапанавалі гледачам музычныя і танцавальныя нумары, прысвечаныя подзвігу народа.

Канцэрт «Дарогамі памяці»

Паралельна ў Парку культуры і адпачынку разгарнулася інтэрактыўная праграма «Вясна 45-га: Партызанская вёска». Супрацоўнікі і студэнты Полацкага ўніверсітэта актыўна ўдзельнічалі ў арганізацыі тэматычнай пляцоўкі: яны аднавілі атмасферу ваеннага часу з палявой кухняй, выставай зброі і побыту партызан. Госці прымяралі форму, фатаграфаваліся на фоне дэкарацый, а таксама бралі ўдзел у інтэрактыўных гульнях «Маршрут па картах» і «Выдатны стрэлак», збіралі франтавы ліст і спявалі песні пад акампанемент.

Інтэрактыўная праграма «Вясна 45-га: Партызанская вёска»

Завяршыўся святочны дзень вячэрнім канцэртам «Мы за мір», дзе выступілі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева і ўдзельнік праекта «Зорны шлях» Кірыл Арцёменка. Яркім фіналам урачыстасцяў стаў святочны салют, які азарыў неба ў гонар Дня Перамогі.

Канцэрт «Мы за мір»

Канцэрт «Мы за мір»

Памяць пра вялікі подзвіг працягвае жыць, аб'ядноўваючы розныя пакаленні вакол агульных каштоўнасцяў і імкненні да мірнай будучыні. З Днём Перамогі!