Усебеларуская дыктоўка

Усебеларуская дыктоўка
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. У гэтым годзе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце святкаванні адбыліся ў межах двух мерапрыемстваў – акцыі «Усебеларуская дыктоўка» і онлайн-фестывалю «Беларуская прастора» для замежнікаў.
Праект «Усебеларуская дыктоўка» быў заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францыска Скарыны як асветніцкая акцыя, якая дазваляе кожнаму беларусу праверць свае веды. Традыцыйна для дыктоўкі абіраўся тэкст, звязаны з угодкамі кагось з беларускіх пісьменнікаў. Гэты год багаты на юбілеі – 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 105 год з дня нараджэння Янкі Брыля. Менавіта лірычная мініяцюра «Пра галоўнае» апошняга і была абрана ў якасці тэкста для дыктоўкі.
Усебеларуская дыктоўка Лясовiч Святлана Мiхайлаўна

Усебеларуская дыктоўка
У Полацкім дзяржаўным універсітэце гэта акцыя, ініцыяваная кафедрай славянскай філалогіі, адбываецца ўпершыню. Спадзяемся, яна ператворыцца ў традыцыю. Для ўсіх, хто не адважыўся прыйсці ва аўдыторыю ці быў заняты, арганізатары запісалі аўдыёверсію дыктоўкі.

Усебеларуская дыктоўка
Усебеларуская дыктоўка
Кожны, хто пажадае, можа паспрабаваць напісаць тэкст самастойна, а пасля праверыць сябе па тэксце, размешчаным тут>>>
Наталіся мілагучнасцю беларускага слова разам з намі!
Віншуем са святам Слова!

Самые интересные события из жизни университета — Polotsk State University

Лясовiч Святлана Мiхайлаўна
Фото: Дарья Мозоленко

Редакция автора сохранена

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie