У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адкрываецца набор на новую спецыяльнасць «Эканамічная бяспека» з прысвойванай кваліфікацыяй «эканаміст». Наша мэта – навучыць высакакласнага спецыяліста, які будзе запатрабаваны на рынку працы не толькі цяпер, але і ў працяглай перспектыве.

А.Б. Малей

А.Б. Малей, загадчык кафедры ўліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту

Спецыяльнасць «Эканамічная бяспека» – гэта ўнікальны набор дысцыплін:

  • Эканоміка-аналітычны блок: Эканоміка, Улік, Аналіз, Кантроль і аўдыт, Фінансавы менеджмент, Грошы, крэдыт, банкі, Падаткі і г.д.
  • Кіраўнічы блок: Мэнэджмент, Маркетынг, Упраўленне персаналам, Лагістыка, Упраўленне праектамі і інавацыямі, Упраўленне бізнес-працэсамі і г.д.
  • Юрыдычны блок: Адміністрацыйнае права, Падатковае права, Крымінальнае права, Фінансавае права, Асновы расследавання эканамічных правапарушэнняў
  • IT блок: Асновы інфармацыйнай бяспекі, 1С Прадпрыемства
  • Эканамічная бяспека: Эканамічная і фінансавая бяспека прадпрыемстваў, Ацэнка рызык, Асабістая фінансавая бяспека

Эканамічная бяспека – важны аспект паспяховага функцыянавання дзяржавы. У самым першым набліжэнні – гэта абарона фінансавых, матэрыяльных і эканамічных інтарэсаў краіны, прадпрыемствы і асобы. За планаванне і арганізацыю эканамічнай бяспекі на ўзроўні дзяржавы адказвае Прэзідэнт, розныя міністэрствы і ведамствы, а кантрольную функцыю ажыццяўляюць Камітэт дзяржаўнага кантролю і Міністэрства ўнутраных спраў.

Для падтрымання эканамічнай бяспекі на кожным узроўні неабходны таленавітыя прафесіяналы з пэўным наборам кампетэнцый. Такія спецыялісты павінны ўмець прадухіляць незаконныя дзеянні, аналізаваць даныя, прымаць рашэнні, кіраваць рызыкамі, эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы і распазнаваць пагрозы.

Эксперт у сферы эканамічнай бяспекі – не проста эканаміст, а спецыяліст, які мае глыбокія веды аб эканамічных працэсах, фінансавых інструментах, міжнародных адносінах і заканадаўстве.

Заняткі па эканамічнай бяспецы Заняткі па эканамічнай бяспецы

Заняткі па эканамічнай бяспецы

Навучанне ў Полацкім універсітэце праходзіць з укараненнем інтэрактыўных метадаў і ІТ-тэхналогій. Студэнты ўдзельнічаюць у праграмах акадэмічнай мабільнасці, практыкуюцца ў мультыкультурным асяроддзі і на прадпрыемствах. Такія інавацыйныя падыходы не толькі робяць працэс навучання больш захапляльным, але і рыхтуюць студэнтаў да выкарыстання сучасных тэхналогій у прафесійнай дзейнасці. Навучанне ў Полацкім універсітэце заснавана на прынцыпе ўсестаронняга развіцця асобы. Нашыя студэнты атрымліваюць розныя магчымасці для рэалізацыі свайго ўнутранага патэнцыялу: яны праяўляюць сябе як у творчых аб'яднаннях, так і ў дзейнасці будаўнічых атрадаў.

Полацкі ўніверсітэт актыўна супрацоўнічае з прадпрыемствамі і арганізацыямі, што дазваляе студэнтам атрымаць досвед працы ў сферы эканамічнай бяспекі яшчэ на стадыі навучання. Гэта дапамагае ім лепш зразумець спецыфіку прафесіі і набыць неабходныя навыкі.

студенты фэф М.В. Багдановіч

Сустрэча студэнтаў фінансава-эканамічнага факультэта з супрацоўнікамі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі

Дзмітрый Васільевіч Завержанец, падпалкоўнік фінансавай міліцыі, начальнік Наваполацкага міжраённага аддзела ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці: «Мы зацікаўлены ў спецыялістах па эканамічнай бяспецы і плануем актыўна супрацоўнічаць з Полацкім дзяржаўным універсітэтам у іх падрыхтоўцы».

Дзяніс Уладзіміравіч Гукаў, начальнік упраўлення вытворча-тэхнічнай камплектацыі ААТ «Нафтан»: «Сёння любое буйное прамысловае прадпрыемства клапоціцца аб сваёй эканамічнай бяспецы. Лічу, што такія спецыялісты будуць патрэбны як у закупцы, так і ў любой іншай эканамічнай службе. Наяўнасць такіх міждысцыплінарных ведаў зробіць выпускнікоў гэтай спецыяльнасці ўніверсальнымі і запатрабаванымі спецыялістамі!»

Заняткі па эканамічнай бяспецы Заняткі па эканамічнай бяспецы

Заняткі па эканамічнай бяспецы

Выпускнікі спецыяльнасці «Эканамічная бяспека» атрымаюць шырокі выбар напрамкаў прафесійнай дзейнасці:

  • Спецыяліст эканамічнай/кадравай/маркетынгавай службаў прадпрыемстваў
  • Спецыяліст службы эканамічнай бяспекі
  • Спецыяліст аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі
  • Спецыяліст дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю
  • Рызыка-менеджэр
  • Бізнес-аналітык
  • Спецыяліст у сферы закупак
  • Спецыяліст па ўнутраным кантролі
  • Унутраны аўдытар
  • Спецыяліст у кансалтынгавай/аўдытарскай/ІТ-кампаніі і г.д.
І.А. Пазнякова, дэкан ФЭФ, і А.Б. Малей на прафарыентацыйным мерапрыемстве

І.А. Пазнякова, дэкан ФЭФ, і А.Б. Малей на прафарыентацыйным мерапрыемстве

Спецыялісты авалодаюць інавацыйнымі метадамі і інструментамі, якія дапамогуць ім эфектыўна рашаць эканамічныя задачы і праблемы, а таксама навыкамі аналізу эканамічнай сітуацыі, прыняцця стратэгічных рашэнняў. Попыт на спецыялістаў па эканамічнай бяспецы, якія маюць комплексную эканамічную, прававую і кіраўнічую падрыхтоўку, будзе пастаянна расці.

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie