14 лютага 2019 года на полацкай пляцоўцы ўніверсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё свята, якое, безумоўна, стане традыцыйным і кожны год будзе збіраць не толькі студэнтаў, супрацаўнікоў і адміністрацыю навучальнай установы, але і жыхароў і гасцей Полацка, Наваполацка – «Фэст за каханне».

Апошнія таксама атрымалі магчымасць адчуць атмасферу рамантыкі і пазітыву, бо фэст-пляцоўка працавала і ў вечары, і ў суботні дзень. За гэты час ва ўнутраным дворыку калегіума пабывала каля 100 наведвальнікаў: моладзь, сем’і з дзецьмі, людзі сталага ўзросту.

Удзельнікі фэста ва ўнутраным дворыку калегіума

Дзеля таго, каб госці маглі бавіць час цікава і прыемна, было падрыхтавана мноства цудоўных магчымасцяў. Усе жадаючыя рабілі прыгожыя здымкі ў фотазоне, арыгінальныя сэлфі пад алеяй сардэц, каля літар кахання і на лаўцы закаханых, а таксама пакідалі словы пра пачуцці да сваіх каханых на сцяне прызнанняў.

Прыгожыя здымкі ў фотазоне

Каля літар кахання

Лаўка закаханых

Сцяна прызнанняў

У фае ўдзельнікаў свята чакаў фэст-пачастунак – кожнаму госцю прапанавалі духмяны капучына, а таксама працавала рамантык-кафэ, дзе можна было з’есці смачнае пірожнае ці шакаладку.

Фэст-пачастунак

Рамантык-кафэ

Удзельнікі свята

Удзельнікі свята

Побач размясцілася прэзент-зона, дзе кожны госць атрымаў асабістае прадказанне і падарунак, а ў канцэртнай зале быў арганізаваны міні-кінатэатр.

Прэзент-зона

Кожны госць атрымаў асабістае прадказанне

Асабістае прадказанне

Канцэртная зала

Міні-кінатэатр

Дзеля таго каб жыхары і госці двух гарадоў атрымалі магчымаць наведаць святочную пляцоўку ўніверсітэта, працавала каманда турцэнтра Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Святочная пляцоўка

Каманда турцэнтра Полацкага ўніверсітэта

Універсітэцкі фэст усіх закаханых: адзін у аднаго, у сваю сям’ю, у родную Беларусь, у цэлы свет і ў жыццё, сапраўды адбыўся і прынёс добры настрой удзельнікам і арганізатарам.

М.У. Янкоўская, сектар КДД АВРМ