На гэтым тыдні фінансава-эканамічнаму факультэту Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай споўнілася 34 гады!

Адкрыццё тыдня фінансава-эканамічнага факультэта

Адкрыццё тыдня фінансава-эканамічнага факультэта

На ўрачыстым адкрыцці святочнага тыдня ў фае галоўнага корпуса гучалі цёплыя віншаванні, шчырыя пажаданні і словы падзякі на адрас тых, хто развіваў факультэт усе гэтыя гады. Прастору ўпрыгожыла яркая фотазона, дзе для студэнтаў правялі віктарыну і бліц-апытанне.

Адкрыццё тыдня фінансава-эканамічнага факультэта

Ірына Аляксандраўна Пазнякова, дэкан фінансава-эканамічнага факультэта: «Дарагія студэнты, паважаныя калегі! Я віншую вас з гэтым знамянальным днём, з нашым Днём нараджэння. Нам 34. Для многіх з вас 34 гады – гэта нешта недзе далёка. Для некаторых гэта ўжо недзе ззаду. Але 34 – гэта ўжо не юнацкая бясшабашнасць, але гэта яшчэ і не старэчая мудрасць. Гэта ўзрост, калі мы можам рухацца наперад, калі ў нас шмат крэатыўных ідэй, якія мы хочам увасобіць у жыццё. Я вас усіх віншую! Жадаю вам здароўя, удачы, невычэрпнай энергіі. Будзьце шчаслівыя! Няхай усё, што вы задумалі, у вас абавязкова атрымаецца».

Студэнты фінансава-эканамічнага факультэта (фота 1) Ірына Аляксандраўна Пазнякова (фота 2)

У дысказале новага корпуса прайшоў інтэлектуальна-забаўляльны «MIX БАТТЛ». Тут каманды правяралі сваю эрудыцыю і нагляднасць, угадваючы рэплікі з папулярных серыялаў і песень, а таксама дэманстравалі логіку ў напружаным інтэлектуальным туры.

Пераможцы і ўдзельнікі MIX батла

Падчас турніру па валейболе «VOLLEY CUP» на пляцоўцы разгарнулася бескампрамісная барацьба за званне пераможцы. Каманды парадавалі гледачоў яркімі падачамі, дакладнымі перадачамі і спартыўным азартам, а балельшчыкі адказалі ім гарачай падтрымкай.

Турнір па валейболе «VOLLEY CUP»

Турнір па валейболе «VOLLEY CUP»

Займальнай прыгодай для хлопцаў стаў «ФЭФКвэст». Студэнтам трэба было прайсці шэраг выпрабаванняў: адгадаць папулярныя фразы з фільмаў і серыялаў, вырашыць рэбусы і расшыфраваць словы. Выконваючы заданні, хлопцы праявілі крэатыўнасць, знаходлівасць і яднанне ў вырашэнні пастаўленых задач.

ФЭФКвэст

З Днём нараджэння, фінансава-эканамічны факультэт!

ФОТА