«Школа лідэра», клуб сяброў культуры «Вытокі», навуковая бібліятэка ПДУ, фотаклуб «Graphclassic» прапануе вашай увазе выставу «Сучасная фотаілюстрацыя твораў Якуба Коласа», прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра і Году кнігі ў Рэспубліцы Беларусь. Кожнае фота выставы адпавядае вершу Якуба Коласа і адлюстроўвае яго змест.

фотаілюстрацыя твораў Якуба Коласа - Чакаю лета

«Чакаю лета» Давлюд А., УА «ПДУ»

Да вясны

Мароз, зіма,
Снягі вакол,
І спіць трава,
Пад снегам дол.

Мяцеліца,
Вятры гудуць,
Дубы ў лугах
Шумяць, равуць...

Ці скора ж ты,
Жаданы час
Вясны-красы,
Ідзеш да нас?

Адкрый лугі,
Адзень лясы,
На жыта кінь,
Крышталь расы!

Сагрэй ты нас,
Цяплом абвей...
Ідзі, вясна,
Ідзі скарэй

Выстава пачала работу 5 студзеня 2013г. ў выставачнай зале навуковай бібліятэкі, адкрыццё яе было прымеркавана да юбілею напісання Я.Коласам вядомай паэмы «Новая зямля», і працягнецца да 27 студзеня. Сардэчна запрашаем азнаёміцца з фотаработамі!

Карэспандэнт сайта Ірына Шыпко

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie