Аб вясне трэцяга сакавіка марыў, мабыць, кожны. У гэты дзень сонца пякло ўжо зусім па-вясноваму. Неба танула ў сіняве, і калі не зважаеш на гурбы снегу, якія непатрэбнай спадчынай пакінула пасля сябе зіма, здавалася, што на вуліцы далёка не пачатак вясны, а самая яе сярэдзіна.

Прыемны гук кропляў талага снегу аддаваўся ў вушах, дзёрзкія сонечныя праменьчыкі сляпілі вочы, і навокал стаяў характэрны пах, адчуўшы які становішся ўпэўнены на ўсе 100% - вясна не за гарамі.

Веснавы настрой “злавіў” і наш універсітэт. На працягу ўсяго тыдня ў сталоўцы праходзіў блінны распродаж. Пачаставацца веснавым ласункам мог любы жадаючы. І ўвесь тыдзень не пакідала адчуванне, што наперадзе чакае яшчэ шмат прыемных падзей, якія адбыліся ў чацвер.

Студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта арганізавалі сапраўднае свята для сваіх сяброў, аднагрупнікаў, выкладчыкаў, а таксама для супрацоўнікаў універсітэта.

Сапраўдным цудам, як і сама вясна, было правядзенне абраду гукання вясны. Тут і песні, і танцы-карагоды, і сімвалічнае запусканне першых птушак. Словы старадаўніх песень здаваліся магічнымі і яшчэ раз замацоўвалі ўпэненнасць у хуткае набліжэнне доўгачаканай вясны. Студэнты, пераапранутыя ў народнае адзенне, заклікалі ўсіх прысутных далучыцца да гулянняў і тым самым адзначыць надыход вясны.

Правядзенне абраду гукання вясны

Гуканне вясны - Студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта

Гуканне вясны - Танцы-карагоды

Гуканне вясны - Студэнты, пераапранутыя ў народнае адзенне

А пасля ўсёй дзеі гасцей кадэцкага корпуса чакалі спартыўныя забавы: перацягванне каната, гульня ў дартс, а таксама вясёлая эстафета.

Гуканне вясны - перацягванне каната

Гуканне вясны - Гульня ў дартс

Корреспондент сайта Сергей Матырко

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie