Святлана Міхайлаўна Лясовіч

II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нацыянальны характар і спосабы яго ўвасаблення ў культуры і мове ва ўмовах мультыкультурнага асяроддзя». Святлана Міхайлаўна Лясовіч
24-25 сакавіка кафедра славянскай філалогіі правяла онлайн-канферэнцыю прысвечаную вывучэнню праяў нацыянальнага характару і нацыянальнай ідэнтычнасці ў мове, літаратуры і культуры. Да ўдзелу былі заяўлены больш за 90 дакладаў выступоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана і Польшчы. Таму два дні плённай працы размеркаваліся пасля пленарных пасяджэнняў па трох секцыях.
Кола пытанняў, якія абмяркоўваліся ў межах канферэнцыі, было даволі шырокім:
  • Моўная карціна свету і праблемы міжкультурных зносін
  • Моўныя сродкі ўвасаблення нацыянальнага характару
  • Нацыянальная ідэнтычнасць, нацыянальная ідэя і нацыянальны характар у літаратуры і мастацтве
  • Культуралагічныя падыходы да разумення нацыянальнага характару
  • Праблема нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ў мультыкультурным асяроддзі
  • Нацыянальная культура ў "чужым" успрыманні
  • Асаблівасці нацыянальнага гумару
  • Роля нацыянальных лінгвістычных карпусоў у даследаваннях і выкладанні моў.
  • Нацыянальны корпус рускай мовы ў навучанні замежнікаў.
У межах апошняга згаданага даследчага поля канферэнцыі Святлана Міхайлаўна Лясовіч і Наталля Васільеўна Несцер пазнаёмілі калег з вынікамі праекта SEAH, над якім кафедра славянскай філалогіі працуе ўжо другі год.
Онлайн-канферэнцыя Онлайн-канферэнцыя

Онлайн-канферэнцыя, прысвечаная вывучэнню праяў нацыянальнага характару і нацыянальнай ідэнтычнасці ў мове, літаратуры і культуры
Канферэнцыя – гэта заўсёды не толькі навуковае ўзаемадзеянне, але і добрыя эмоцыі ад асабістых кантактаў. Прыемна, што непасрэдна для ўдзелу ў канферэнцыі завітала з Мінска Наталля Багданаўна Лысова, якая шмат год выконвала абавязкі дэкана гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, і, працуючы ў сталіцы, выкарыстала нагоду супрацоўніцтва.

Святлана Міхайлаўна Лясовіч, Наталля Багданаўна Лысова і Наталля Генадзьеўна Апанасовіч
С.М. Лясовіч, Н.Б. Лысова і Н.Г. Апанасовіч
Трэба адзначыць, што арганізатары атрымалі шмат слоў і лістоў з падзякай ад удзельнікаў канферэнцыі і прапанову аб супрацоўніцтве ад калег з Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта (Расія). Радасна пашыраць кола навуковага міжнароднага супрацоўніцтва ў выніку падобных мерапрыемстваў.
Асаблівая падзяка Ігару Мікалаевічу Шчарбіцкаму, які забяспечыў тэхнічнае суправаджэнне канферэнцыі на высокім узроўні!

С.М.Лясовіч, загадчык кафедры славянскай філалогіі

Рэдакцыя аўтара захавана

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie