У межах прафарыентацыі кафедра сусветнай літаратуры і замежных моў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай правяла конкурс мастацкага перакладу. Конкурс был прымеркаваны да Дня роднай мовы і накіраваны на развіццё творчых здольнасцей і практычных навыкаў удзельнікаў конкурсу ў галіне пісьмовага перакладу з замежнай мовы на беларускую.
Конкурс мастацкага перакладу ў ПДУ

Конкурс мастацкага перакладу да Дня роднай мовы
Заяўкі прымаліся да 21 лютага, калі ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Конкурс праводзіўся па васьмі намінацыях:
  • пераклад празаічнага твора з англійскай на беларускую мову
  • пераклад паэтычнага твора з англійскай на беларускую мову
  • пераклад празаічнага твора з нямецкай на беларускую мову
  • пераклад паэтычнага твора з нямецкай на беларускую мову
  • пераклад празаічнага твора з французскай на беларускую мову
  • пераклад паэтычнага твора з французскай на беларускую мову
  • пераклад празаічнага твора з рускай на беларускую мову
  • пераклад паэтычнага твора з рускай на беларускую мову
Узнагарожданне ўдзельнікаў і пераможцаў адбылося у перадсвяточны вясновы дзень, 7 сакавіка, ў гістарычным корпусе Полацкага калегіума. У кожнай намінацыі конкурсу былі вызначаны пераможцы, якія набралі найбольшую колькасць балаў у намінацыі, на якую падавалася заяўка.
Конкурс выклікаў вялікую цікавасць сярод навучэнцаў школ, заяўкі даслалі і студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. Усяго журы атрымала каля 60 перакладаў. Кожны пераклад патрабаваў падрабязнага прачытання і ацэньвання.
У выніку ўдзельнікі ў кожнай намінацыі атрымалі ўзнагароды:
Дыпломы I ступені
  • Волах Вераніка Юр’еўна (ДУА “Гімназія № 2 г. Наваполацка”) у намінацыі “Пераклад паэтычнага твора з англійскай на беларускую мову”
  • Клімава Вікторыя Сяргееўна (ДУА “Гімназія № 2 г. Наваполацка”) у намінацыі “Пераклад паэтычнага твора з рускай на беларускую мову”
Пераможца з дыпломам І ступені Пераможца з дыпломам ІІ ступені

Пераможцы з дыпломамі І і ІІ ступені
Дыпломы II ступені
  • Агіенка Дар’я Дзмітрыеўна (ДУА “Гімназія № 2 г. Наваполацка”) у намінацыі “Пераклад паэтычнага твора з нямецкай на беларускую мову”
  • Багдановiч Алiна Андрэеўна (ДУА “Маласітнянская базавая школа Полацкага раёна”) у намінацыі “Пераклад празаічнага твора з нямецкай на беларускую мову”
  • Варанкоў Ілья Анатольевіч (ДУА “Маласітнянская базавая школа Полацкага раёна”) у намінацыі “Пераклад празаічнага твора з рускай на беларускую мову”
  • Камышаў Андрэй Дзмітрыевіч (ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Наваполацка”) у намінацыі “Пераклад паэтычнага твора з англійскай на беларускую мову”
  • Клімава Вікторыя Сяргееўна (ДУА “Гімназія № 2 г. Наваполацка”) у намінацыі “Пераклад празаічнага твора з рускай на беларускую мову”
  • Улеева Марыя Сяргееўна (ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя Я.А. Трапезнікавай г. Наваполацка”) ў намінацыі “Пераклад паэтычнага твора з французскай на беларускую мову”
Дыпломы III ступені
  • Агіенка Дар’я Дзмітрыеўна (ДУА “Гімназія № 2 г. Наваполацка”) у намінацыі “Пераклад празаічнага твора з рускай на беларускую мову”
  • Галко Ксенія Дзянісаўна (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай) у намінацыі “Пераклад празаічнага твора з англійскай на беларускую мову”
  • Талстая Анастасія Сяргееўна (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай) у намінацыі “Пераклад паэтычнага твора з французскай на беларускую мову”
Удзельнікі конкурсу атрымалі сертыфікаты Удзельнікі конкурсу атрымалі сертыфікаты

Удзельнікі конкурсу атрымалі сертыфікаты
Пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.
Акрамя таго, настаўнікам была выказана падзяка за падрыхтоўку вучняў да ўдзелу ў конкурсе.
Декан гуманітарнага факультэта Радзюк А.Л. Падзяка настаўнікам за падрыхтоўку вучняў

Декан гуманітарнага факультэта Радзюк А.Л. (фота 1)
Падзяка настаўнікам за падрыхтоўку вучняў (фота 2)
Астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымалі cертыфікаты, прынялі ўдзел у фотасесіі і аглядавай экскурсіі па гістарычным корпусе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай – Полацкаму калегіуму.
Арганізатары канферэнцыі спадзяюцца, што ўдзельнікі конкурсу мастацкага перакладу адчулі неабходнасць валодання не толькі замежнай, але і роднай мовай!

Удзельнікі конкурсу
Удзельнікі конкурсу

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie