З 29 верасня па 1 кастрычніка ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры «BELEXPO» праходзіць Міжнародная прамысловая выстава «ІНАПРОМ. Беларусь».

Міжнародная прамысловая выстава «ІНАПРОМ. Беларусь»

Міжнародная прамысловая выстава «ІНАПРОМ. Беларусь»

«ІНАПРОМ» – гэта сумесная беларуска-расійская выстава, на якой прадстаўлены дасягненні Саюзнай дзяржавы. У гэтым годзе падзея ўпершыню праходзіць у Мінску, аб'ядноўваючы вядучыя прамысловыя кампаніі і дэлегацыі краін ЕАЭС, СНД і іншых дзяржаў. Усяго ў экспазіцыі ўдзельнічаюць звыш 510 кампаній, уключаючы больш як 290 прадстаўнікоў з 23 рэгіёнаў Расіі, звыш 190 беларускіх прадпрыемстваў і больш як 30 замежных кампаній з Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана, прадстаўленых у рамках нацыянальных экспазіцый.

Міжнародная прамысловая выстава «ІНАПРОМ. Беларусь»

У першы дзень выставу «ІНАПРОМ. Беларусь» наведаў Аляксандр Міхайлавіч Субоцін, Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Аляксандр Міхайлавіч прыняў удзел у рабоце круглага стала «Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне прамысловых інавацый – дыялог візаві». Удзельнікі абмеркавалі спосабы развіцця прамыслова-эканамічнага і сацыяльна-культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, для якога неабходна прамое ўзаемадзеянне рэгіёнаў дзвюх краін.

Удзельнікі круглага стала (фота 1) Аляксандр Міхайлавіч Субоцін (фота 2)

На выставе распрацоўкі навукоўцаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай прэзентуе старшы выкладчык кафедры тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу Павел Фёдаравіч Грышын. На стэндзе прадстаўлены натурныя ўзоры:

  • Ахоўны воск, распрацаваны ў Полацкім універсітэце, выкарыстоўваецца ў гумавых сумесях для вырабу аўтамабільных шын і па ўласцівасцях адпавядае імпартнаму аналагу. Распрацоўка садзейнічае імпартазамяшчэнню сыравіны і зніжэнню кошту гатовых вырабаў за кошт айчыннага прадукту.
  • Арганічнае масла прызначана для вырабу паліровачнай алмазазмяшчальнай завісі, прызначанай для двухбаковай паліроўкі крамянёвых пласцін. Масла ўласцівасцям адпавядае імпартнаму аналагу і плануецца да выкарыстання на ААТ «Інтэграл» у Мінску.
  • Сцеклонапоўненыя кампазіцыі поліпрапілена прызначаны для вырабу ліццёвых дэталяў канструкцыйнага прызначэння ў машынабудаванні, электратэхніцы, будаўніцтве і бытавой тэхніцы. На гэты момант выраблена доследна-прамысловая партыя і праводзяцца яе выпрабаванні ў прамысловых умовах.
  • Вугляродныя сарбенты прызначаны для выкарыстання ў працэсах ачысткі водных і газавых асяроддзяў ад таксічных забруджванняў у якасці фільтраў для ўлоўлівання пары бензіну і іншых лёгкіх вуглевадародаў. Дазваляюць вырашыць праблему рацыянальнага выкарыстання высокасярністага нафтавага коксу, утылізацыі коксавага пылу і адыходаў ПЭТФ.
  • Паліўныя брыкеты з нафтавага коксу вырашаюць праблему ўтылізацыі адходаў, скарачаюць залежнасць ад традыцыйных рэсурсаў і забяспечваюць атрыманне цеплавой энергіі. Брыкеты маюць высокую цеплыню гарэння, экалагічныя і могуць выкарыстоўвацца як альтэрнатыўнае паліва ў прамысловасці і камунальна-бытавых патрэбах, асабліва ў рэгіёнах з абмежаваным доступам да прыроднага газу.
Павел Фёдаравіч Грышын каля стэнда Полацкага ўніверсітэта

Павел Фёдаравіч Грышын каля стэнда Полацкага ўніверсітэта

Сярод інавацыйных распрацовак вучоных Полацкага універсітэта – праграмна-апаратны комплекс па прамысловай бяспецы з прымяненнем тэхналогій дапоўненай рэальнасці. Праект прызначаны для вывучэння структуры нафтаперапрацоўчага прадпрыемства і верагодных аварыйных сітуацый на яго асноўных устаноўках.

Макет ААТ «Нафтан»

Макет ААТ «Нафтан»

У макет, які прадстаўляе зменшаную копію нафтаперапрацоўчага прадпрыемства, убудавана апаратнае начынне для сімуляцыі аварыйных сітуацый. Асабліва небяспечныя эфекты – выбухі, пажары візуалізуюцца з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці. Дзякуючы інтэграцыі мікракантролерных прылад, датчыкаў, абсталявання для светлавых і гукавых эфектаў, мабільных прылад дасягаецца эфект поўнага апускання ў працэс інтэрактыўнага навучання.

Распрацаваны шэраг інтэрактыўных праграм, якія навучаюць прымаць абгрунтаваныя рашэнні па ліквідацыі няштатных сітуацый у адпаведнасці з рэгламентамі рэагавання. Комплекс выкарыстоўваецца ў цэнтры бяспекі МНС у Наваполацку, аналагічная распрацоўка створана для прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно».

Макет ААТ «Нафтан»

На стэндзе прадстаўлена распрацоўка ў сферы робататэхнікі – праграмна-мабільны комплекс «Робат-павук», прызначаны для ажыццяўлення кантролю навакольнага асяроддзя. У прыватнасці, робат-павук сочыць за наяўнасцю шкодных газаў шляхам усталёўкі ў канструкцыю спецыяльных датчыкаў і распрацоўкі праграмнага забеспячэння.

Павел Фёдаравіч Грышын дэманструе працу робата

Павел Фёдаравіч Грышын дэманструе працу робата

Міжнародная прамысловая выстава «ІНАПРОМ. Беларусь» – гэта ўнікальная платформа для абмену вопытам, укаранення новых ідэй і тэхналогій, якая садзейнічае павышэнню актуальнасці галіны і развіццю супрацоўніцтва паміж краінамі.

Фота: Віцебскія весткі