den rodnaj movy 1

21 лютага ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы. У Полацкім дзяржаўным універсітэце таксама не забыліся на гэтае свята. Кафедра славянскай філалогіі арганізавала акцыю «Мая родная мова». На гуманітарным факультэце выкладчыкі і студэнты – кожны, хто жадаў далучыцца да акцыі, казаў у камеру «Мая родная мова...» (называў сваю мову) і прыгадваў некалькі вершаваных радкоў на роднай мове. Многія саромеліся чытаць паэзію на камеру, але прыемна і важна, што кожны пачынаў перабіраць у галаве блізкія для яго словы.

Працяг акцыя атрымала 22 лютага на сустрэчы размоўнага клуба рускай мовы ГУРУ, дзе сабралася вялікая колькасць замежных навучэнцаў універсітэта. Многія з іх, не бянтэжачыся і ўсміхаючыся, пачыналі прамаўляць словы роднай мовы.

den rodnaj movy 2

den rodnaj movy 3

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт – інтэрнацыянальная прастора, дзе ты маеш магчымасць адкрываць для сябе свет розных культур і не забывацца на сваю родную!

den rodnaj movy 4

Як гэта было, глядзіце ў спецыяльным выпуску студэнцкай відэастудыі «Канспект». Поўную версію чакайце хутка на маніторах універсітэта.

С. Лясовіч

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie