2 жніўня ў беларускіх універсітэтах завяршылася прыёмная кампанія 2025 года. У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай ажыццёўлены набор па 27 спецыяльнасцях дзённай формы і 9 спецыяльнасцях завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання.
Усяго ў 2025 годзе для навучання ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай залічана 958 першакурснікаў. З іх 604 абітурыенты сталі студэнтамі дзённай формы навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 95 сталі студэнтамі завочнай скарочанай формы навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 145 абітурыентаў сталі студэнтамі дзённай формы навучання на платнай аснове, 114 – завочнай скарочанай формы на платнай аснове.
Сярод першакурснікаў пераважаюць юнакі – іх колькасць складае 557 чалавек, з якіх 440 вучацца на дзённай форме, а 117 – на завочнай скарочанай. Дзяўчат жа налічваецца 401, з іх 309 выбралі дзённую форму навучання, а 92 – завочную скарочаную.
Большасць студэнтаў 1 курса жывуць у Віцебскай вобласці – усяго 746 чалавек, з іх 199 жывуць у Наваполацку, 166 – у Полацку і 21 – у Полацкім раёне. Сярод першакурснікаў 144 з'яўляюцца выпускнікамі школ Наваполацка, што складае 30,8% ад агульнай колькасці выпускнікоў горада ў 2025 годзе. 128 студэнтаў першага курса з'яўляюцца выпускнікамі школ Полацка і Полацкага раёна – 27,3% ад агульнай колькасці выпускнікоў названага рэгіёну.
Без уступных іспытаў у Полацкі ўніверсітэт паступілі 72 абітурыенты. Больш за 75% ад максімальнай сумы балаў па трох сертыфікатах набралі 158 тых, хто паступіў.
Найбольшую колькасць балаў па выніках уступных іспытаў і балу атэстата набраў абітурыент спецыяльнасці «Кібербяспека», яго вынік – 396 балаў.
Віншуем першакурснікаў з паступленнем і жадаем поспехаў у навучанні!
