27 снежня ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай падвялі вынікі студэнцкай прэміі «Залатая елка». Гэтае мерапрыемства стала яскравай падзеяй для студэнтаў і выкладчыкаў, якая падкрэслівае дасягненні моладзі ва ўсіх сферах універсітэцкага жыцця.
Кожны з нашых студэнтаў праявіў упартасць, працавітасць і адданасць абранай сферы, а іх імкненне да ведаў і дасканаласці стала залогам поспеху. Студэнцкая прэмія «Залатая елка» – гэта сімвал прызнання тых дасягненняў і здзяйсненняў, якія сталі магчымы дзякуючы настойлівасці і мэтанакіраванасці нашых студэнтаў. Адзначаныя заслугі паслужаць яскравым прыкладам для будучых пакаленняў.
Лепшы ў студэнцкай навуцы
Перамога ў гэтай намінацыі прысуджаецца студэнту, які праявіў выключныя даследчыя здольнасці і дасягнуў значных поспехаў у навуковай рабоце.
Пераможца ў намінацыі «Лепшы ў студэнцкай навуцы» – Марыя Трубіла
Лідэр студсавета факультэта
У гэтай намінацыі былі абраныя два пераможцы, якія паказалі выдатныя лідэрскія якасці і актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта. Яны арганізоўвалі мерапрыемствы, прадстаўлялі інтарэсы сваіх аднакурснікаў і натхнялі іншых на ўдзел у грамадскай дзейнасці. Іх праца дапамагла сфарміраваць актыўную і згуртаваную студэнцкую сям'ю.
Пераможцы ў намінацыі «Лідэр студсавета факультэта» – Паліна Хрол і Андрэй Аршанскі
Лідэр у інтэрнаце
Пераможцы гэтай намінацыі вылучаюцца сваёй актыўнай пазіцыяй у інтэрнатах, праяўляючы ініцыятыву клопат аб сваіх суседзях. Падтрымка і ўвага да патрэб таварышаў - вось аснова атмасферы дружбы і ўзаемадапамогі, што асабліва важна ва ўмовах студэнцкага жыцця.
Пераможца ў намінацыі «Лідэр у інтэрнаце» – Аляксандр Неліповіч
Уладальнік спецыяльнай прэміі – Паліна Голубева
Лепшы валанцёр
Гэтая намінацыя падкрэслівае значнасць удзелу моладзі ў дабрачынных праектах і сацыяльных акцыях. Валанцёры дапамагаюць іншым і натхняюць аднагодкаў на добрыя справы, што развівае ў студэнтаў пачуццё адказнасці і жаданне рабіць свет лепшым.
Пераможца ў намінацыі «Лепшы валанцёр» – Дар'я Бурэнь.
Лідэр Саюза моладзі
Пераможца ў гэтай намінацыі паспяхова арганізуе працу свайго атрада. Яго ўменне гуртаваць людзей, развіваць іх патэнцыял і дасягаць агульных мэт робіць яго сапраўдным лідэрам і прыкладам для пераймання.
Пераможца ў намінацыі «Лідэр Саюза моладзі» – Максім Ражанец
Лідэр студэнцкага прафсаюза
У гэтай намінацыі адзначаны студэнты, якія прадстаўляюць інтарэсы сваіх аднакурснікаў і робяць студэнцкае жыццё ярчэйшым. Менавіта іх намаганні ўмацоўваюць узаемаадносіны паміж студэнтамі і адміністрацыяй універсітэта.
Пераможца ў намінацыі «Лідэр студэнцкага прафсаюза» – Дар'я Куранкова
Лепшы ў сэрвісе
Гэтая намінацыя надае ўвагу студэнцкаму актыву, які забяспечвае высокі ўзровень правядзення мерапрыемстваў. Іх праца дапамагае стварыць камфортную атмасферу для студэнтаў, супрацоўнікаў і гасцей універсітэта.
Пераможца ў намінацыі «Лепшы ў сэрвісе» – Аліна Бацянкова
Лепшы ў ахове парадку
Пераможца ў гэтай намінацыі актыўна ўдзельнічае ў забеспячэнні бяспекі на тэрыторыі ўніверсітэта. Пільнасць і адказнасць службы парадку забяспечваюць бяспечнае навучальнае асяроддзе, што з'яўляецца неабходнай умовай для прадуктыўнага навучання.
Пераможца ў намінацыі «Лепшы ў ахове парадку» – Кірыл Грышанін
Лепшы ў мас-медыя
Перамогу ў гэтай намінацыі прыносяць крэатыўныя праекты і ўклад у інфармацыйнае асвятленне ўніверсітэцкіх падзей. Гэта цікавы і яскравы кантэнт, дзякуючы якому студэнты застаюцца ў курсе ўсіх падзей.
Пераможца ў намінацыі «Лепшы ў мас-медыя» – Мікіта Балюк
Лепшы студэнт-куратар
Гэтая намінацыя адзначыла студэнтаў, якія ўзялі на сябе адказнасць за куратарства груп. Іх падтрымка і ўвага да патрэб першакурснікаў дапамаглі студэнтам у іх паспяховай адаптацыі.
Пераможца ў намінацыі «Лепшы студэнт-куратар» – Павел Лапа
Творчы поспех
Пераможца ў гэтай намінацыі праявіў выдатныя здольнасці ў творчасці. Уменне эксперыментаваць і знаходзіць нестандартныя рашэнні робіць яго сапраўдным лідарам калектыву.
Пераможца ў намінацыі «Творчы поспех» – Аляксандр Захаранка
Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, рэктар Полацкага ўніверсітэта: «Упэўнены, што кожны з вас, хто знаходзіцца ў гэтай зале, варты прэміі «Залатая елка». Кожны з вас на сваім месцы зрабіў немагчымае і стаў сапраўдным лідарам у сваім калектыве. Менавіта вы - гонар нашага ўніверсітэта. Я ўдзячны вам за магчымасць сказаць, што ў нас ва ўніверсітэце вучацца найлепшыя студэнты. Упэўнены, што разам мы справімся з усімі цяжкасцямі!»
Студэнцкая прэмія «Залатая елка» – гэта сімвал дасягненняў і зацятасці студэнтаў, які натхняе на новыя здзяйсненні. Важна памятаць, што кожнае дасягненне – гэта крок да будучых перамог. Віншуем пераможцаў!















