У жніўні 2025 года ў дзейнасць ААТ «Полацк-Шкловалакно» ўкаранёны праграмна-апаратны комплекс-мадэль вытворчага прадпрыемства хімічнай галіны з модулем тэсціравання ведаў на аснове тэхналогій дапоўненай рэальнасці. Праект створаны ў выглядзе дэманстрацыйнай інтэрактыўнай мадэлі навуковым калектывам выкладчыкаў і студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай на замову ААТ «Полацк-Шкловалакно».
Таццяна Васільеўна Ганчарова, Ірына Уладзіміраўна Бурая, Аксана Валер'еўна Голубева, Ігар Станіслававіч Русецкі, Вольга Мікалаеўна Пятровіч
Прадпрыемства размешчана ў горадзе Полацку. Колькасць супрацоўнікаў складае прыкладна 3000 чалавек. У СССР у 1942 годзе арганізавана першае прадпрыемства па вытворчасці бесперапыннага шкловалакна ў г. Гусь-Хрустальны. Створанае ў 1957 г. вытворчае аб'яднанне «Шкловалакно» стала другім прадпрыемствам такога тыпу на тэрыторыі СССР. Цяпер ААТ «Полацк-Шкловалакно» – вядучы вытворца шкловалакна на тэрыторыі Саюза Незалежных Дзяржаў. Прадукцыя прадпрыемства выкарыстоўваецца ў будаўнічай галіне, металургіі і машынабудаванні, нафтаперапрацоўцы, мікраэлектроніцы, аўтамабіле- і суднабудаванні, авіякасмічнай і абароннай прамысловасці, атамнай і электраэнергетыцы.
Тэхналагічны працэс на ААТ «Полацк-Шкловалакно» з'яўляецца поўным цыклам ад выпрацоўкі ровінгаў і тэкстыльнага шкловалакна да тэрмахімічнай апрацоўкі шклотканін: шыхтапрыгатаванне, шкловаранне, выпрацоўка шкловалакна, сушка, перамотка і тэкстураванне, кручэнне, трошчанне, снаванне. Спектр прадукцыі складаюць высокатэмпературныя кремнеземные матэрыялы, канструкцыйныя шклотканіны, шклопластыкавыя вырабы.
ААТ «Шкловалакно» вырабляе стратэгічна важную прадукцыю на высокатэхналагічным абсталяванні, якое мае розныя спецыфічныя характарыстыкі і прызначэнне. Сістэма вытворчых карпусоў і цэхаў, будынкаў і збудаванняў мае складаную нелінейную структуру, у якой аб'екты звязаны шматузроўневымі тэхналагічнымі адносінамі.
Распрацаваны праграмна-апаратны комплекс-мадэль дазваляе візуалізаваць у інтуітыўна зразумелай форме ключавыя аб'екты ААТ «Шкловалакно» з мэтай азнаямлення ў інтэрактыўным рэжыме з асноўнымі тэхналагічнымі працэсамі і відамі выпускаемай прадукцыі.
Функцыянал праграмна-апаратнага комплексу уключае тэхналагічную панараму прадпрыемства, максімальна набліжаную да рэальнасці, высокадакладна лакалізаваныя аб'екты вытворчай інфраструктуры, візуалізаваныя спосабам трохмернага мадэлявання і трохмернага друку, напоўненыя інтэрактыўнымі светлавымі і гукавымі элементамі білінгвальны аўдыягід (руска- і англамоўны) з прафесійна агучаным кантэнтам аб гісторыі і сучасных дасягненнях ААТ «Полацк-Шкловалакно», канцэпцыі тэхналагічнага працэсу і яго асноўных фрагментаў лінейцы прадукцыі і матэрыялаў пакет тэстаў на аснове тэхналогій дапоўненай рэальнасці для выкарыстання на мабільных лічбавых прыладах.
Комплекс аснашчаны сістэмай сэнсарнага кіравання, якая забяспечвае надзейнасць і прастату эксплуатацыі, а таксама сістэмай сінхранізацыі і кіравання ўзаемадзеяннем інтэрактыўных элементаў, якая прадугледжвае розныя рэжымы працы праграмна-апаратнага комплексу.
Пералічаныя якасныя характарыстыкі праграмна-апаратнага комплексу дазваляюць ажыццявіць:
- знаёмства з гісторыяй прадпрыемства, яго ўзроўнем развіцця, вытворчымі магутнасцямі і прадукцыяй, якая вырабляецца
- дэманстрацыю асноўных тэхналагічных аб'ектаў і працэсаў прадпрыемства
- правядзенне прэзентацыі прадпрыемства ў новай якасці прадстаўленне становіцца высокатэхналагічным, інтэрактыўным, кампактным па часе і лагістыцы, структураваным, наглядным, зразумелым і ўніверсальным па змесце для прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, даступным для ўспрымання англамоўных партнёраў і гасцей
- замацаванне атрыманых ведаў і эмацыйна пазітыўнае асацыяванне з прадпрыемствам
Праграмна-апаратны комплекс, які мадэлюе вытворчыя працэсы прадпрыемства, аснашчаны мабільным пакетам праверкі ведаў з інтэрактыўнымі элементамі на аснове дапоўненай рэальнасці, з'яўляецца эфектыўным інструментам у рэкламна-выставачнай, інфармацыйнай, прафарыентацыйнай дзейнасці прадпрыемства, перспектыўным напрамкам для прасоўвання прадукцыі, умацаванню сувязей з партнёрамі.
Укараненне комплексу дасць магчымасць вывесці на новы якасны ўзровень пазіцыянаванне прадпрыемства як флагмана галіны і стабільнага высокатэхналагічнага партнёра.






