У мінулым годзе было прынята рашэнне аб распрацоўцы праграм лаяльнасці па прыцягненню абітурыентаў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай. Удзельнікамі праграм сталі ўстановы сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама педагогі – класныя кіраўнікі выпускных класаў.

Праграмы лаяльнасці накіраваны на падтрыманне доўгатэрміновых добразычлівых партнёрскіх адносін і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама на падтрымку класных кіраўнікоў класаў школ, гімназій, ліцэяў, выпускнікі якіх выбралі ў 2023 годзе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай для атрымання вышэйшай адукацыі.

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі, рэктар Полацкага ўніверсітэта: «У рамках праграмы лаяльнасці было заяўлена некалькі намінацый, паводле некаторых з іх сёння адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў. У гэтым годзе найбольш актыўны ўдзел у нашай праграме лаяльнасці прынялі ўстановы адукацыі Полацкага раёна і горада Наваполацка – каля 30% іх выпускнікоў сталі нашымі студэнтамі.

У наступным годзе мы плануем унесці некаторыя карэктывы ў праграму лаяльнасці: для ўдзелу неабходна будзе зарэгістравацца. Для пераможцаў у намінацыях прадугледжана матэрыяльная дапамога на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. Развіваючы матэрыяльна-тэхнічную базу нашых партнёраў, мы рыхтуем для сябе матываваных і добра падрыхтаваных абітурыентаў, якія, скончыўшы наш універсітэт, будуць працаваць на карысць Віцебскага рэгіёна ў будучыні».

Ю.Я. Раманоўскі и С.Б. Гатоўская

Ю.Я. Раманоўскі и С.Б. Гатоўская

Пераможцам у намінацыі «Лідэр года» і ўладальнікам сертыфіката на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў памеры 50 базавых велічынь стаў Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж. У гэтым годзе больш за 40 выпускнікоў гэтай навучальнай установы сталі нашымі студэнтамі.

Святлана Барысаўна Гатоўская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Полацкага дзяржаўнага эканамічнага каледжа: «З Полацкім дзяржаўным універсітэтам імя Еўфрасінні Полацкай мы супрацоўнічаем дастаткова даўгі час. Мы маем сумежныя спецыяльнасці і прыцягваем выкладчыкаў універсітэта да ўдзелу ў дзяржаўных іспытах. Калі нам прапанавалі ўдзел у праграме лаяльнасці мы, вядома ж, былі рады, таму што нашы студэнты насамрэч вартыя вучыцца ў вельмі добрым універсітэце.

Мы рэгулярна праводзім прафарыентацыйныя мерапрыемствы, і нам вельмі прыемна, што гэтае супрацоўніцтва прывяло да атрымання сертыфіката пераможцы. Плануем і ў будучыні прымаць актыўны ўдзел у праграме лаяльнасці, пашырыўшы нашу сферу дзейнасці і больш актыўна прыцягваючы выпускнікоў паступаць менавіта ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай, як гэта і было заўсёды. Мы стараемся падтрымліваць матэрыяльную базу каледжа на дастаткова высокім узроўні. Штогод мы закупляем кампутары і адпаведнае электроннае абсталяванне, таму гэты сертыфікат будзе накіраваны на далейшую інфарматызацыю нашай установы адукацыі».

Праграмы лаяльнасці садзейнічаюць умацаванню партнёрскіх адносін з навучальнымі ўстановамі і дапамагаюць прыцягнуць больш таленавітых студэнтаў у наш універсітэт. Запрашаем стаць часткай нашага імкнення да забеспячэння якаснай адукацыі!

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie