У снежні 2019 года паміж кафедрай сусветнай літаратуры і замежных моваў ПДУ і кафедрай славянскіх і балцкіх даследаванняў, фінскай, нідэрландскай і нямецкай моваў Стакгольмскага ўніверсітэта (Швецыя) распачаўся сумесны тандэм-праект. Са шведскага боку праект курыруе выкладчык рускай мовы Оке Сымерман, з беларускага – выкладчык шведскай мовы Яўген Папакуль.


Стакгольмскі ўніверсітэт

Праект задзейнічаў больш за 20 чалавек з кожнай ВНУ. Галоўная мэта – сумеснае навучанне замежным мовам самімі студэнтамі. Ад Полацка ўдзельнічаюць студэнты групаў 17-АНЯ-2 і 18-РГФ, якія толькі сёлета пачалі вывучэнне шведскай мовы. Кожны ўдзельнік атрымаў пару са Швецыі – студэнта, які сёлета пачаў вывучаць рускую мову ў Стакгольмскім універсітэце. Відавочна, што напачатку паўнавартаснай шведска-рускай камунікацыі не атрымаецца, але, у любым выпадку, у першыя тыдні студэнты папрактыкуюць англійскую мову, што таксама будзе цудоўным вынікам праекту.

Флаг Швецыі

Тандэм-праект разлічаны да канца вучэбнага году. Магчыма, падчас працы будуць ладзіцца міні-праекты, накіраваныя на больш канкрэтныя культурныя і сацыяльныя даследаванні.


Яўген Папакуль, выкладчык кафедры сусветнай літаратуры і замежных моваў


 

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie