Тыдзень першакурснікаў – гэта час, калі новыя студэнты адаптуюцца да ўніверсітэцкага жыцця, а таксама даведаюцца ўсё пра яго структуру, традыцыі і магчымасці. На працягу тыдня студэнты наведвалі розныя лакацыі, знаёмячыся з багатай гісторыяй і культурай Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.

Святочны канцэрт

Святочны канцэрт

Даніна традыцыі

Важны рытуал, які сімвалізуе пачатак студэнцкага шляху і сувязь з навучальнай установай – гэта ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі першакурснікаў. Студэнты прайшлі праз рэктарскі ўваход і распісаліся ў кнізе «Полацкi дзяржаўны ўніверсітэт». Наступным разам яны ўбачаць гэтую кнігу праз некалькі гадоў на ўручэнні дыпломаў аб вышэйшай адукацыі.

Рэктарскі ўваход

У гэтых сценах жыве гісторыя

Пагрузіцца ў захапляльную гісторыю ўніверсітэта дазволіла экскурсія па Полацкім калегіуме. Наведаўшы археалагічную і этнаграфічную лабараторыі, студэнты ўбачылі археалагічныя знаходкі, якія знайшлі гісторыкі ў Полацкім рэгіёне.

Экскурсія па Полацкім калегіуме (фота 1) Археалагічная лабараторыя (фота 2)

Самаразвіццё і кар'ерныя перспектывы

На пляцоўцы цэнтра стартапаў і прадпрымальніцкіх ініцыятыў «Startup Live» студэнты даведаліся, што яны могуць вывучыць на семінарах і воркшопах цэнтра: метадычныя асновы складання бізнес-плана, фарміраванне іміджу, тэхніку В2В продажаў, падатковую сістэму ў рамках ствараемага праекта, юрыдычную і маркетынгавую асновы. Развіваць прадпрымальніцкі навык студэнтаў дапамагае Вераніка Анатольеўна Скап'юк, кіраўнік цэнтра «Startup Live».

Першакурснікі (фота 1) Вераніка Анатольеўна Скап'юк (фота 2)

Абарона Радзімы – гэта прэстыжна

У Доме афіцэраў першакурснікі пазнаёміліся з ваеннай кафедрай універсітэта. Падпалкоўнік, старшы выкладчык ваеннай кафедры Дзмітрый Васільевіч Рымко расказаў пра патрабаванні і ўмовы паступлення, а таксама пра кар'ерныя перспектывы пасля заканчэння навучання. На ваеннай кафедры Полацкага ўніверсітэта можна адначасова атрымаць ваенную і грамадзянскую спецыяльнасць, а таксама першае воінскае афіцэрскае званне – «лейтэнант запасу».

Дзмітрый Васільевіч Рымко (фота 1) Першакурснікі (фота 2)

Замежныя мовы і міжнародная дзейнасць

Прадстаўнікі Цэнтра вывучэння замежных моў і Аддзела міжнародных сувязей акцэнтавалі ўвагу першакурснікаў на важнасці вывучэння замежных моў у сучасным свеце. Студэнты даведаліся больш пра праграмы акадэмічнага абмену, прайшлі тэст на вызначэнне ўзроўню мовы і прынялі ўдзел у захапляльным квэсце. Уменне свабодна мець зносіны на некалькіх мовах адчыняе дзверы да новых магчымасцяў як у вучобе, так і ў кар'еры.

Вольга Віктараўна Жураўская Першакурснікі Вольга Аляксандраўна Лук'янава

Вольга Віктараўна Жураўская (фота 1) Першакурснікі (фота 2) Вольга Аляксандраўна Лук'янава (фота 3)

Вялікія магчымасці – вялікая адказнасць

На працягу тыдня рэктар універсітэта Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі праводзіў сустрэчы з першакурснікамі, расказваючы пра тое, што значыць быць студэнтам. Ён падкрэсліў важнасць падтрымання іміджу студэнта як унутры ўніверсітэта, так і за яго межамі. Адмысловая ўвага нададзена пытанням інфармацыйнай бяспекі. Гэтае веданне дапаможа студэнтам не толькі абараніць асабістыя дадзеныя, але і стаць больш дасведчанымі карыстальнікамі інфармацыйных тэхналогій.

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі (фота 1) Першакурснікі (фота 2)

Грамадская дзейнасць

На пляцоўцы Новага корпуса першакурснікі пазнаёміліся з творчымі калектывамі і студэнцкімі аб'яднаннямі. У нашым універсітэце студэнты могуць стаць валанцёрам, карэспандэнтам і аператарам, яны дапамагаюць падтрымліваць парадак на мерапрыемствах, уступаюць у найлепшыя ў краіне студэнцкія атрады, звяртаюцца па дапамогу ў прафсаюз. Многія ўжо знайшлі аднадумцаў і плануюць актыўна ўключыцца ў студэнцкае жыццё.

БРСМ (фота 1) Валанцёрскі цэнтр (фота 2)

Інфармацыйныя рэсурсы

Прадстаўнікі Цэнтра інфармацыйных тэхналогій распавялі пра сваю працу, сістэму карпаратыўных акаўнтаў і бяспеку персанальных дадзеных. А начальнік Аддзела па сувязях з грамадскасцю Аркадзь Сцяпанавіч Ларыёнаў пазнаёміў першакурснікаў з інфармацыйнымі рэсурсамі ўніверсітэта і расказаў пра тое, як супрацоўнікі аддзела фарміруюць імідж навучальнай установы.

Аркадзь Сцяпанавіч Ларыёнаў

Аркадзь Сцяпанавіч Ларыёнаў

Спорт як частка студэнцкага жыцця

Не засталося без увагі і спартыўнае жыццё ўніверсітэта. Прадстаўнікі Спортклуба распавялі першакурснікам пра спартыўныя секцыі і віды спорту, у якіх студэнты могуць праявіць сябе. Удзел у спартовых мерапрыемствах спрыяе фізічнаму развіццю і ўмацаванню каманднага духу і сяброўскіх сувязяў паміж студэнтамі.

Пляцоўка Спортклуба

Знаёмства першакурснікаў з універсітэтам заканчваецца. Наперадзе іх чакаюць новыя выклікі і магчымасці. Спадзяемся, што нашы новыя студэнты паспелі асвоіцца ў сценах навучальнай установы і здабылі знаёмствы, якія стануць асновай для сяброўства на шматлікія гады.