12 снежня ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі і Году добраўпарадкавання. Студэнцкія атрады Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай у чарговы раз пацвердзілі свой статус лідэраў сярод студэнцкіх атрадаў краіны.

Цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2025 года

Цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2025 года

Урачыстая цырымонія стала часткай Усебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў «Час руху», які сабраў больш за 500 удзельнікаў. Гэта байцы, камандзіры і камісары студэнцкіх атрадаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, ветэраны студатрадаўскага руху, кіраўнікі арганізацый, якія прымаюць беларускія студэнцкія атрады, прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, госці з Расіі і іншых маладзёжных аб'яднанняў.

Усебеларускі злёт студэнцкіх атрадаў «Час руху»

Усебеларускі злёт студэнцкіх атрадаў «Час руху»

У 2025 годзе байцы студэнцкіх атрадаў Полацкага ўніверсітэта працавалі на будаўніцтве і рэканструкцыі сацыяльна-значных аб'ектаў, у тым ліку на Ўсебеларускай маладзёжнай будоўлі «Памяць пакаленняў», а таксама на праектах «Атлант 2025», «Медыкус», «Аўтазаводзец 2025.2» і на чыгуначных шляхах АТ «Акцыянерная кампанія «Чыгунка Якуціі» ў Рэспубліцы Саха.

Байцы студэнцкага будаўнічага атрада «Дойліды»

Байцы студэнцкага будаўнічага атрада «Дойліды»

Па выніках працы ў трэцім працоўным семестры 2025 года студэнцкаму будаўнічаму атраду «Эўрыка» імя Героя Савецкага Саюза Віктара Іванавіча Яронька ў дзесяты раз прысуджаны пераходны сцяг лепшага студэнцкага атрада. Сёлета студэнты Полацкага ўніверсітэта працавалі на аб'ектах будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, аб'яўленых Усебеларускай маладзёжнай будоўляй.

Уручэнне пераходнага сцяга байцам атрада «Эўрыка»

Уручэнне пераходнага сцяга байцам атрада «Эўрыка»

Лепшым студэнцкім вытворчым атрадам, які працуе на маладзёжным працоўным праекце «Атлант - 2025», стаў студэнцкі вытворчы атрад «Эйфарыя» імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага.

Узнагароджанне байцоў атрада «Эйфарыя»

Узнагароджанне байцоў атрада «Эйфарыя»

Лепшым студэнцкім будаўнічым атрадам, які працуе за межамі Рэспублікі Беларусь, стаў студэнцкі будаўнічы атрад «Рытм» імя Героя Савецкага Саюза Паўла Емяльянавіча Купрыянава.

Узнагароджанне байцоў атрада «Рытм»

Узнагароджанне байцоў атрада «Рытм»

Тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў Наваполацкай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» прызнаны лепшым тэрытарыяльным штабам студэнцкіх атрадаў раённай арганізацыі ГА «БРСМ» гарадоў паскоранага развіцця.

Узнагароджанне першага сакратара Наваполацкага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Дар'і Курыленкі

Узнагароджанне першага сакратара Наваполацкага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Дар'і Курыленкі

Будатрадаўскі рух у Беларусі ўяўляе сабой важны элемент маладзёжнай палітыкі і сацыяльнай актыўнасці. Удзел моладзі ў працоўных праектах падкрэслівае адказныя адносіны да будучыні краіны. Віншуем студэнтаў з высокімі вынікамі і жадаем поспехаў у будучыні!