10 лютага студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай наведалі «Віцебскаблгаз» – шматпрофільнае прадпрыемства, якое ўкараняе сучасныя тэхналогіі, сістэмы аўтаматызацыі і кантролю за рэжымамі газазабеспячэння па ўсіх катэгорыях спажыўцоў, вырабляе замену састарэлага абсталявання ва ўсіх галінах вытворчай дзейнасці.
Студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта на прадпрыемстве «Віцебскаблгаз»

Студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта на прадпрыемстве «Віцебскаблгаз»
Для студэнтаў старэйшых курсаў важным з'яўляецца пошук і выбар сваёй першай працы. Да гэтага выбара студэнты нашага ўніверсітэта падыходзяць адказна. Для таго, каб гэтае рашэнне было абдуманым і ўзважаным, нашы студэнты выкарыстоўваюць усе магчымасці знаёмства з перспектыўнымі працоўнымі месцамі, умовамі працы і падрыхтоўкі для працы. Гэта разумеюць і прадпрыемствы нашай рэспублікі, якія стараюцца комплексна прадэманстраваць сваю дзейнасць для будучых кадраў.
Знаёмства з працай прадпрыемства пачалося з практыкі, без якой немагчыма глыбокае разуменне прынцыпаў працы газавага абсталявання. Апынуўшыся ў навучальна-метадычным цэнтры, студэнты адразу ж усвядомілі ўсю сур'ёзнасць адказнасці працы з аб'ектамі газазабеспячэння. Трэніроўкі на рэальным абсталяванні, VR-трэніроўкі, комплексны інструктаж - усё гэта з'яўляецца часткай штодзённай працы прадпрыемства.
Экскурсія на прадпрыемстве «Віцебскаблгаз» Экскурсія на прадпрыемстве «Віцебскаблгаз»

Экскурсія на прадпрыемстве «Віцебскаблгаз»
Далей студэнтаў чакала знаёмства з непасрэднай працай прадпрыемства, дзе прадстаўнікі розных факультэтаў могуць знайсці магчымасць для самарэалізацыі. У цэнтры тэхнічнага дыягнаставання студэнты ўбачылі, на якім абсталяванні і якія іспыты праходзіць кожная дэталь перад тым, як быць уведзенай у эксплуатацыю. Аб важнасці падбору матэрыялаў і кантролі якасці разметкі расказалі ў цэнтры інжынернага друку. Механічны цэх і вытворчая база прадпрыемства сталі наглядным прыкладам якасных умоў працы і беражлівых адносін да тэхнікі і работнікаў.
Экскурсія на прадпрыемстве «Віцебскаблгаз» Экскурсія на прадпрыемстве «Віцебскаблгаз»

Экскурсія на прадпрыемстве «Віцебскаблгаз»
Для тых, хто хоча кантактаваць з кліентамі і аказваць людзям падтрымку, вядома, запомнілася праца ГАЗ-кліент-офіс, дзе кожны кліент атрымлівае сучасны сэрвіс, атмасферу і неабходную інфармацыю. Таксама студэнты пазнаёміліся з прынцыпамі працы аварыйна-дыспетчарскай службы, якая знаходзіцца на варце нашай бяспекі. Сёння газавая сфера патрабуе ўважлівага маніторынгу, які не можа абысціся без інфармацыйных тэхналогій. І ў гэтай сферы нашы будучыя выпускнікі гатовыя садзейнічаць прадпрыемству. Кантроль стану і жыццёвых паказчыкаў работнікаў перад зменай, тэлеметрыя, аператыўныя кліенцкія базы, дадзеныя аб стане газазабеспячэння ў межах вобласці – гэта толькі тое нямногае, на што здольны IT-сектар Віцебскаблгаз.

ГАЗ-кліент-офіс
ГАЗ-кліент-офіс
Напрыканцы студэнты сустрэліся з кіраўніцтвам прадпрыемства, а менавіта з генеральным дырэктарам Аляксандрам Васільевічам Бранцэвічам. Аляксандр Васільевіч звярнуў увагу, што ўжо некалькі пакаленняў выпускнікоў Полацкага ўніверсітэта паспяхова працуюць на прадпрыемстве, і перспектыўныя кадры заўсёды маюць высокі шанец паступіць на працу. Пры гэтым генеральны дырэктар даў зразумець, што гэтая праца патрабуе не толькі адказнага стаўлення, але і пэўнага характару, імкнення да самаўдасканалення і аддачы. У ходзе гутаркі ў студэнтаў была ўнікальная магчымасць задаць усе пытанні, якія цікавяць і нават прайсці невялікае сумоўе.
Сустрэча з кіраўніцтвам прадпрыемства Сустрэча з кіраўніцтвам прадпрыемства

Сустрэча з кіраўніцтвам прадпрыемства
Насычаная праграма паездкі не магла пакінуць нашых студэнтаў без уражанняў, якімі яны з намі падзяліліся.
Дар'я Казлоўская, студэнтка групы 19-ІТ-4: «Паездка пакінула шэраг ўражанняў. Было прыемна ўбачыць, як такая адказная праца матывуе арганізацыю развівацца і ўдасканальваць кожны яе аспект. Заўсёды карысна даведацца, як працуюць тыя людзі, якія даюць магчымасць камфортна карыстацца сучаснымі выгодамі. Мне, як студэнтцы факультэта інфармацыйных тэхналогій, ўдвая прыемна, што IT-сфера адыгрывае значную ролю ў працы прадпрыемства! Усё гэта стварае пачуццё перспектыўнасці, якое не можа не прыцягваць».
Кірыл Стрэльчанка, студэнт групы 18-ТВ: «"Віцебскаблгаз" - гэта высокі ўзровень. Абсталяванне, стаўленне да працоўнага месца і падрыхтоўка не можа не ўражваць. Працаваць на такім прадпрыемстве, думаю, вялікая адказнасць, але, разам з тым, гэта вельмі цікава!»

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie