З 30-га студзеня па 1-га лютага 2020 адбылося ўстаноўчае паседжанне Беларуска-германскай гістарычнай камісіі. У складзе Камісіі 16 гісторыкаў з Беларусі (А.А. Каваленя, В.В. Даніловіч, У.В. Здановіч, А.Г. Каханоўскі, А.І. Корсак, В.А. Космач і В.Г. Шадурскі) і Германіі (Т. Бон, Г. Фрайтаг, Ф. Гальчэўскі, А. Зам, Д. Зіберт, Я. Кусбер). Арганізатарамі Камісіі з’яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Нямецкае таварыства па вывучэнні Ўсходняй Еўропы.


Камісія была створана па ініцыятыве Федэральнага Прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка. Дзейнасць камісіі фінансуецца са сродкаў Міністэрства замежных спраў Германіі.

Дзейнасць Беларуска-германскай гістарычнай камісіі накіравана на паляпшэнне сумеснага даследавання беларускай і нямецкай гісторыі, яе транснацыянальнага кантэксту і гістарычных узаемадачыненняў паміж Германіяй і Беларуссю. Пры гэтым Камісія разглядае сябе як генератар ініцыятыў і ставіць сваёй мэтай прыцягненне да гэтай працы суб’ектаў акадэмічнай, пазаакадэмічнай і грамадзянскай супольнасці з Беларусі, Германіі, а таксама з іншых дзяржаў. Плануецца правядзенне канферэнцый, летніх школ і конкурса стыпендый для вучоных.

Берлин. 31.01.2020. Фото Nora Erdmann

У рамках устаноўчага пасяджэння адбыліся таксама экскурсія па Нямецкім гістарычным музеі і ўрачыстае частаванне з удзелам Сяргея Андрушкевіча, другога сакратара Пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі, Міхаэля Зіберта, упаўнаважанага МЗС Германіі па Усходняй Еўропе, Каўказу і Цэнтральнай Азіі, Дзяніса Сідарэнкі, пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, Манфрэда Хутэрэра, пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, Віта Чэчэрэ, упаўнаважанага па знешняй палітыцы ў галіне навукі, адукацыі і даследаванняў, Торстэна Штольцэнберга, спецыяліста МЗС Германіі па вышэйшых навучальных установах, навуцы і даследаваннях.

З пытаннямі можна звяртацца да:

  • Спікера камісіі, акадэміка-сакратара, д.г.н., праф. А.А. Каваленя
    пр. Незалежнасці, 66, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
    Тел/Факс:(017) 284-07-74

 Фота Nora Erdmann


 

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie