Агульная інфармацыя
Клуб вясёлых і знаходлівых (КВЗ)
Трохі гісторыі
Па-рознаму складвалася гісторыя гумарыстычнага жанру: быў час бурнага развіцця, а было і зацішша, але ніколі гэты жанр не знікаў. Шмат гадоў вялікай папулярнасцю карыстаўся «Кангрэс смеху», народжаны на будаўнічым факультэце. З лістапада 1996 г. штогод праходзяць фэсты Весёлых і знаходлівых.
У 1996-1998 гг. фэст насіў назву «Гудвін», з 1999 па 2002 гг. – «Февинист», а з 2003 па 2010 адкрыты фэст КВЗ ПДУ. Двойчы зборныя каманды ўніверсітэта ўдзельнічалі ў Міжнародным фестывалі КВЗ у горадзе Сочы. Зорным часам для каманды стаў 2001 год. Зборная каманда «911» стала удзельнікам Беларускай Вышэйшай Лігі КВЗ. Ад гульні да гульні крочыла наша каманда наперад. У верасні наш універсітэт прымаў паўфінальныя гульні, а ў лістападзе ў Мінску прайшла фінальная гульня. Каманда «911» становіцца віцэ-чэмпіёнам Беларускай Вышэйшай Лігі КВЗ. Гэта: Ягор Падхватнікаў, Дзмітрый Есаулаў, Сяргей Грыбаедаў, Ілля Абуховіч, Аляксандр Корсак, Наталля Цярновая, Сяргей Шчарбакоў, Антон Каткоўскі.
І сёння КВЗ нязменна карыстаецца вялікай папулярнасцю ў студэнцкім асяроддзі і сярод выкладчыкаў. Каманда «Алімпіяда-80», якая ў студзені 2007 г. удзельнічала ў фестывалі КВЗ БДУ ў горадзе Мінску, паспяхова згуляла ў сезоне і стала віцэ-чэмпіёнам БДУ, а ў 2009 годзе ў паўфінальных гульнях гэтага фестывалю ўжо гуляла каманда «Гасіце святло».
Далучайцеся!
Заяц
Юрый Леанідавіч
Юрый Леанідавіч
Рэдактар клуба з 2007 па 2016
Адрас: вул. Блахіна, 30, 11н, актавая зала
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Беларусь
211440, г. Наваполацк
Віцебская вобл., Беларусь