Рэгістрацыя на @students.psu.by і Google Classroom
Доступ да сэрвісаў students.psu.by і Google Classroom
На час навучання ў Полацкім дзяржаўным універсітэце кожнаму студэнту бясплатна прадастаўляецца доступ да навучальных камп'ютараў, у сетку Інтэрнэт, а таксама воблачнага сэрвісу Google.
Для доступу да сэрвісаў кожнаму студэнту аўтаматычна створаны ўліковыя дадзеныя ў фармаце
Першапачатковы пароль у кожнага першакурсніка згенераваны аўтаматычна.
Для першакурснікаў уліковыя дадзеныя размешчаны ў вашым асабістым кабінеце ў інфармацыйнай сістэме Абітурыент https://abiturient.psu.by
Магістранты і замежныя навучэнцы могуць атрымаць свае ўліковыя дадзеныя звярнуўшыся ў ваш дэканат.
Пасля першага паспяховага ўваходу пажадана зрабіць змену вашага першапачатковага пароля.
Змяніць ваш пароль вы можаце трыма шляхамі:
- праз сэрвіс https://passwordreset.psu.by
- праз сэрвіс https://adfs.psu.by/adfs/portal/updatepassword/
- на любым даступным навучальным камп'ютары, зрабіўшы аўтарызацыю ў сістэме
Акаўнт, зарэгістраваны ў дамене @students.psu.by, выкарыстоўваецца ў тым ліку для дыстанцыйнага навучання (Google Classroom) і для працы з рэпазітаром Навуковай бібліятэкі ўніверсітэта, а таксама для доступу да сеткі Internet у камп'ютэрных аўдыторыях і чытальных залах Навуковай бібліятэкі.
Па пытаннях працы акаўнта можна пісаць на электронную пошту альбо падысці ў працоўны час у 346 кабінет галоўнага корпуса.
У лісце неабходна ўказаць сутнасць праблемы, а таксама некаторыя дадзеныя для вашай ідэнтыфікацыі:
- Прозвішча, імя
- група
- Нумар студэнцкага білета або залікоўкі
Удакладніць ваш лагін вы можаце таксама з дапамогай сэрвісу – Уліковыя дадзеныя студэнтаў універсітэта.
Доступ да сеткі Internet ва ўніверсітэце