Агульная інфармацыя

Літаратурны альманах «Литературный ОбъектИФФ»

Літаратурны альманах «Литературный ОбъектИФФ»
Нашай галоўнай мэтай з’яўляецца развіццё і прасоўванне літаратурнай творчасці студэнтаў і выкладчыкаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама прыцягненне ўвагі да бягучага літаратурнага працэсу.
Літаратурны альманах «Литературный ОбъетИФФ» заснаваны ў 2014 г. Зарэгістраваны ў Міжнародным цэнтры ISSN 27.01.2015. З 2014 па 2017 гг. альманах выдаваўся 2 разы на год на гісторыка-філалагічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (Полацкі кадэцкі корпус). З 2018 г. альманах выходзіць раз на год на гуманітарным факультэце. У альманаху вы знойдзеце мастацкія літаратурныя творы, пераклады і публіцыстыку.
У першую чаргу неабходна згадаць, што рэдкалегія альманаха радая любым шчырым пачынанням маладых паэтаў і пісьменнікаў. Мы гатовыя працаваць і працуем з творамі любых жанраў і стыляў, таму кожнаму жадаючаму надрукавацца ў зборніку не трэба абмяжоўваць сябе нейкімі пэўнымі рамкамі ці схемамі, што, несумненна, магло б адмоўна паўплываць на ход самога творчага працэсу. Рэдакцыйны аддзел альманаха старанна працуе з кожным жадаючым выдаць свой твор, бо па ходзе працы ўзнікае шмат пытанняў, якія патрабуюць не толькі асабістых зносінаў, але і рознага роду тэхнічных паправак.
Наш альманах выходзіць раз на паўгода, але свае працы студэнты і выкладчыкі могуць дасылаць у любы час. Калі нейкі твор не ўвайшоў у альманах на дадзены момант часу, ён можа быць надрукаваны ў наступным нумары выдання. Мы будзем шчыра радыя любым канструктыўным прапановам і адмыслова для гэтага стварылі новы тып зносінаў з нашымі сталымі чытачамі і аўтарамі. Для гэтага мы арганізуем свайго роду сходы, якія нам больш прыемна называць творчымі вечарамі.
Тэлефон: +375 214 59 95 29
E-mail:
Вконтакте: http://vk.com/litobjectiff
Адрас: вул. Стралецкая, 4, ауд. 201 Г
211400, г. Полацк
Вицебская вобл., Беларусь