Агульная інфармацыя
Студэнцкая інфармацыйна-сэрвісная служба
Служба пачала працаваць у 2002 годзе і працягвае актыўна развівацца.
Студэнцкая інфармацыйна-сэрвісная служба ПДУ гэта:
- збор і апрацоўка інфармацыі аб арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу
- выданне інфармацыйных бюлетэняў і буклетаў
- дапамога прыёмнай камісіі ў перыяд правядзення ўступных экзаменаў
- аказанне дапамогі структурным падраздзяленням універсітэта ў правядзенні тэрміновых работ, грамадска-значных мерапрыемстваў, навуковых канферэнцый і інш.
- інфармацыйна-кансультацыйная дапамога абітурыентам, студэнтам, іх бацькам, іншым зацікаўленым асобам і арганізацыям
Адным словам, калі вы хочаце ўсё ведаць пра ўніверсітэт і ўмець падзяліцца гэтай інфармацыяй, паўдзельнічаць у рэкламных акцыях, прэзентацыях, канферэнцыях, папрацаваць у падраздзяленнях універсітэта і, нарэшце, падзарабіць на кішэнныя выдаткі, – гэтую магчымасць дае інфармацыйна-сэрвісная служба студэнтаў.
Будзем рады вашым ідэям, прапановам, удзелу.

Інфармацыйна-сэрвісная служба ў Полацкім калегіуме
Служба пачала працу ў 2012 годзе і працягвае развівацца.
Да ліку асноўных задач інфармацыйна-сэрвіснай службы адносяцца:
- праца на культурна-масавых мерапрыемствах (святах, канцэртах, фестывалях, акцыях і інш.),
- абслугоўванне канферэнцый, семінараў, форумаў, сходаў і інш. (арганізацыя кава-паўзаў, фуршэтаў і інш.).
Калі вы хочаце ўсё ведаць аб універсітэце, заўсёды быць у цэнтры падзей і, нарэшце, падзарабіць на кішэнныя выдаткі – гэтую магчымасць прадастаўляе студэнцкая інфармацыйна-сэрвісная служба.

Марыя Люп
Кіраўнік студэнцкай інфармацыйна-сэрвіснай службы Наваполацкіх карпусоў,
студэнтка факультэта камп'ютарных навук і электронікі
студэнтка факультэта камп'ютарных навук і электронікі
група «Вконтакте»: http://vk.com/club35642209
Аляксандра Маор
Кіраўнік студэнцкай інфармацыйна-сэрвіснай службы Полацкага калегіума,
студэнтка гуманітарнага факультэта
студэнтка гуманітарнага факультэта