Агульная інфармацыя

Танцавальная студыя эстраднага танца «Жемчужина»

Эмоцыі, запал, жыццё... Танец – гэта існаванне цела і духу, парыў душы. Як казала Айседора Дункан, “танец – гэта жыццё”.
Танцавальную студыю стварылі ў 2008 годзе. У склад групы ўваходзяць студэнты розных факультэтаў і розных курсаў, якіх аб’ядноўвае жаданне танчыць. Перш за ўсё, гэта энергетыка, адказны падыход да заняткаў, дысцыпліна. Усе ўдзельнікі вядуць актыўны творчы лад жыцця і выказваюць сваю індывідуальнасць ў танцы. Танцавальныя кампазіцыі сталі яркім упрыгожваннем самых значных імпрэзаў універсітэта, а гэтак жа вядомыя і любімыя на шматлікіх гарадскіх пляцоўках горада.
За гэты час калектыў неаднаразова прымаў удзел у розных фестывалях і конкурсах: лаўрэат абласнога фестывалю творчасці “Студэнцкая вясна”, Дыплом 3 ступені Рэспубліканскага фэсту “Арт-вакацыі”, лаўрэат 2 ступені Адкрытага фэсту “Палітра творчасці”, 1 месца ў гарадскім конкурсе “Наваполацк – горад талентаў”, Дыплом 2 ступені Першага міжнароднага студэнцкага славянскага форуму.
Студыя эстраднага танца за перыяд існавання прадставіла каля 15 самастойных нумароў, кожны з якіх нясе ў сабе свой стыль і непаўторнасць.
Танец – гэта асаблівая форма праявы сябе. Калі танец запаўняе тваю душу, то ты можаш стаць тым, кім ты хочаш. Свабоднай птушкай, якая малюе ў танцы палёт, тыгрыцу, якая вырываецца на волю, або проста забыцца і пакінуць усе праблемы. Не думайце ні пра што, калі вамі кіруе душа і сэрца, калі быццам нешта хоча вырвацца з цябе і тваё цела пачынае танчыць. Гэта на самой справе тое самае пачуццё свабоды.
Кучарэнка Кацярына Віктараўна
Кучарэнка
Кацярына Віктараўна
Кіраўнік і харэограф