Пра праграму

1-21 06 74 «Сучасная замежная мова» (спецыяльны пераклад)

XXI стагоддзе ставіць новыя задачы ў інфармацыйнай прасторы чалавецтва. Дзякуючы масавай інфармацыі роля перакладу ў жыцці чалавецтва няўхільна ўзрастае. Сёння перакладчыцкія сувязі ахопліваюць амаль усе сферы чалавечай дзейнасці. Рух інфармацыйных патокаў не ведае ні межаў, ні часу, ні прасторы. Бясконцая разнастайнасць сучаснага свету перадаецца пры дапамозе сродкаў інфармацыі ў адчуваннях і інтэрпрэтацыях шматлікіх удзельнікаў міжнароднага інфармацыйнага працэсу: журналістаў, карэспандэнтаў, каментатараў, тэлеаператараў. Таму стала расце значэнне перакладчыцкай дзейнасці, якая забяспечвае поспех гэтага працэсу. У сувязі з гэтым попыт на спецыялістаў-перакладчыкаў на рынку працы няўхільна расце.

Перакладчык-рэферэнт – гэта адзін з ключавых спецыялістаў любой сучаснай арганізацыі. Перакладчыкі-рэферэнты займаюцца перакладам навуковай, тэхнічнай, грамадска-палітычнай, эканамічнай і іншай спецыяльнай літаратуры, а таксама матэрыялаў канферэнцый, нарадаў, семінараў, справавой перапіскі з замежнымі арганізацыямі з роднай мовы на замежную і з замежнай на родную. Акрамя гэтага перакладчык-рэферэнт рэферую і анатуе тэксты грамадска-палітычнай, эканамічнай, юрыдычнай, сацыяльнай, агульнакультурнай тэматыкі, навукова-папулярных і тэхнічных тэкстаў, вядзе аператыўны пошук і дае інфармацыю для складання дакументаў, якія накіроўваюцца замежным партнёрам і арганізацыям для правядзення сустрэчаў і перамоваў, забяспечвае інфармацыйнае абслугоўванне кіраўнікоў.

Прафесійная перападрыхтоўка па спецыяльнасці 1-21 06 74 «Сучасная замежная мова» (спецыяльны пераклад) будзе спрыяць развіццю сістэмнага ўяўлення пра сферу перакладчыцкай дзейнасці, якое дазволіць ажыццяўляць поўныя і скарочаныя пісьмовыя пераклады іншамоўных матэрыялаў рознай тэматыкі з замежнай мовы на родную і з роднай мовы на замежную, суправаджаць міжнародную дзейнасць арганізацыі і ўсталёўваць кантакты з замежнымі партнёрамі, узаемадзейнічаць са спецыялістамі сумежных галінаў, забяспечваць кантакты арганізацыі з арганізацыямі-партнёрамі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і сродкаў масавай інфармацыі.

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці могуць паспяхова:

  • ажыццяўляць падрыхтоўку да выканання перакладу, уключаючы арыентаваны пошук інфармацыі ў даведачнай, спецыяльнай літаратуры і сеткі Інтэрнэт;
  • перакладаць спецыяльную літаратуру і дакументы з замежнай мовы на родную і з роднай мовы на замежную;
  • складаць анатацыі і рэфераты іншамоўных публікацый і навукова-тэхнічнай дакументацыі на замежнай і роднай мовах;
  • рыхтаваць тэматычныя агляды іншамоўных матэрыялаў, аналітычную інфармацыю;
  • удзельнічаць у справавых перамовах, нарадах і іншых сустрэчах з замежнымі партнёрамі;
  • супрацоўнічаць са спецыялістамі сумежных галінаў і замежнымі партнёрамі ў рамках прафесійных паўнамоцтваў і абавязкаў.

 Адукацыйны стандарт спецыяльнасці

Форма навучання – вочная (вячэрняя).

Тэрміны навучання: 17 месяцаў.

У тым ліку:

  • аўдыторныя заняткі (у тым ліку бягучыя атэстацыі) – 51 тыдзень;
  • самастойная праца – 20 тыдняў.

Пачатак навучання: па меры фарміравання групаў.

Выніковая атэстацыя: дзяржаўны іспыт па дысцыплінах:

  1. Практыка вуснага і пісьмовага маўлення англійскай мовы.
  2. Пісьмовы пераклад.

Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: перакладчык-рэферэнт (англійская мова).

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie