Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер-праграміст-эканаміст.
Формы навучання: дзённая – 4 гады.
Лічбавая трансфармацыя грамадскіх зносін патрабуе ўсё большага ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у эканамічную сферу. Як вынік – расце попыт на спецыялістаў, якія ўмеюць аналізаваць бізнес-працэсы і рух фінансавых струменяў, і адначасна з гэтым распрацоўваць, укараняць і суправаджаць праграмнае забеспячэнне ў дзейнасць суб'ектаў бізнесу.
Падрыхтоўка такіх спецыялістаў магчыма толькі на стыку IT і эканамічнага кірункаў, што і рэалізавана ў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)». Навучальны працэс сумяшчае падрыхтоўку ў вобласці праграмавання з вывучэннем дысцыплін эканамічнага профілю. Вялікая роля ў ім адводзіцца спецыялістам – прадстаўнікам рэальнага сектара інфармацыйных тэхналогій, фінансаў, лагістыкі і бухгалтарскага ўліку. Выпускнікі гатовы ствараць праграмныя прадукты і ўкараняць тэхналогіі, якія сістэматызуюць і спрашчаюць бізнес-працэсы.
Вы навучыцеся
Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
  • распрацоўваць, укараняць і суправаджаць інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
  • працаваць з інфармацыйнымі працэсамі, выбіраць аптымальныя метады і прылады для іх налады, вытворчасці і выкарыстання
  • ацэньваць эфектыўнасць IT-інфраструктуры ў кампаніях
  • ствараць праграмы і сэрвісы, што забяспечваюць збор эканамічнай інфармацыі, яе апрацоўку і аналіз для прыняцця кіраўніцкіх пастаноў
  • ствараць і ўкараняць праграмных робатаў у бізнес-працэсы кампаніі
  • ствараць лічбавую экасістэму суб'ектаў бізнесу
Дзе можна працаваць ?
  • ІТ-кампаніі
  • банкі і фінансавыя ўстановы
  • аддзелы аўтаматызацыі і кіравання інфармацыйнымі струменямі суб'ектаў бізнесу
  • аналітычныя аддзелы аўдытарскіх кампаній
  • эканамічныя падраздзяленні як камерцыйных, гэтак і дзяржаўных арганізацый
  • навучальныя ўстановы
Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
Асноўныя дысцыпліны
  • Асновы алгарытмізацыі і праграмавання
  • Аб'ектна-арыентаванае праграмаванне
  • Асновы канструявання праграм
  • Праграмаванне сеткавых дадаткаў
  • Базы дадзеных
  • Сродкі і тэхналогіі аналізу і распрацоўкі інфармацыйных сістэмаў
  • Вэб-дызайн і шаблоны праектавання
  • Сістэмны аналіз і праектаванне інфармацыйных сістэмаў
  • Сучасныя тэхналогіі апрацоўкі эканамічнай інфармацыі
  • Крыптаграфія і ахова камерцыйнай інфармацыі
  • Камп'ютарныя сеткі
  • Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці
  • Праграмаванне сродкамі 1С:
  • Эканоміка-матэматычныя метады і мадэлі
  • Фінансы і фінансавы менеджмент
  • Лагістыка
  • Эканамічны аналіз
  • Мікра- і макраэканоміка
  • Эканоміка арганізацыі
  • Планаванне
  • Фінансавы і кіраўніцкі ўлік
  • Фінансавы кантроль

 

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie