Праектаванне і вытворчасць праграмна-кіраваных электронных сродкаў
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: інжынер-электронік-праграміст.
Формы навучання: дзённая – 4 гады.
«Праектаванне і вытворчасць праграмна-кіраваных электронных сродкаў» – шматпрофільная спецыяльнасць. Яна забяспечвае атрыманне адразу трох кваліфікацый: інжынера, электроніка і праграміста.
У аснове сучасных электронных сродкаў ляжаць мікракантролеры – чыпы, якія адказваюць за кіраванне і шматфункцыйнасць прылады. Студэнты спецыяльнасці вучацца праектаваць, распрацоўваць і вырабляць кожны з такіх сродкаў: ад смартфона і камп'ютара да сістэмаў аўтаматызацыі і прамысловых кантролераў. Таксама яны вучацца праграмаваць самі мікракантролеры. Дадатковая перавага выпускнікоў – уменне рамантаваць электронную апаратуру.
Вы навучыцеся
Праектаванне і вытворчасць праграмна-кіраваных электронных сродкаў
  • праектаваць, мадэляваць, вырабляць новыя ці мадэрнізаваць наяўныя электронныя прылады і сістэмы кіравання
  • рамантаваць электронныя прылады і сістэмы
  • праектаваць аўтамабільную электроніку, ажыццяўляць яе дыягностыку
  • ажыццяўляць тэхнічную эксплуатацыю і абслугоўванне электронных прылад і сістэмаў
Дзе можна працаваць ?
  • канструктарскія бюро і прадпрыемствы, якія займаюцца праектаваннем і распрацоўкай сучаснай радыёэлектроннай апаратуры з мікракантролерным кіраваннем
  • прадпрыемства радыё- і прыладабудавання
  • прадпрыемства Парка высокіх тэхналогій
  • аддзелы аўтаматызацыі сістэмаў кіравання тэхналагічнымі працэсамі прамысловых прадпрыемстваў
  • майстэрні па рамонце электроннага абсталявання
  • арганізацыі, што выкарыстоўваюць аўтаматызаваныя сістэмы кіравання, прамысловых робатаў
  • аддзелы тэставання праграмнага забеспячэння электронных сродкаў і тэхналагічнага абсталявання
Праектаванне і вытворчасць праграмна-кіраваных электронных сродкаў
Асноўныя дысцыпліны
  • Асновы алгарытмізацыі і праграмавання
  • Асновы абароны інфармацыі (уключаючы асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю)
  • Электронныя кампаненты
  • Тэхналогія дэталяў радыёэлектронных сродкаў
  • Праграмнае забеспячэнне радыёэлектронных сродкаў
  • Тэхналогія праграмна-кіраваных радыёэлектронных сродкаў
  • Схематэхніка электронных прыладаў
  • Праектаванне праграмна-кіраваных радыёэлектронных сродкаў
  • Праграмна-кіраваныя мікракантролерныя прылады
  • Тыпавыя кампаненты і датчыкі кантрольна-дыягнастычных сродкаў
  • Праграмаванне і тэхнічная эксплуатацыя прыладаў аўтаматызацыі, кантрольна-вымяральных прыбораў і апаратаў
  • Тэорыя электрычных ланцугоў
  • Тэхнічная механіка, метралогія і вымярэнні
  • Нізкаўзроўневае праграмаванне
  • Асновы дыскрэтнай матэматыкі
  • Неразбуральны кантроль кампанентаў сістэмаў аўтаматызацыі і кантрольна-вымяральных прыбораў і апаратаў
  • Матэрыялы электроннай тэхнікі
  • Праектаванне і тэхналогія інтэгральных модуляў
  • Тэарэтычныя асновы тэхнічнай эксплуатацыі і рамонт радыёэлектронных сродкаў
  • Электронныя прыборы
  • Дыягностыка і рамонт кантрольна-вымяральных прыбораў і апаратаў
  • Інжынернае забеспячэнне надзейнасці праграмна-кіраваных электронных сродкаў
  • Выпрабаванні і кантроль якасці электронных сродкаў
  • Аўтаматычнае кіраванне тэхнічнымі сістэмамі

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie