Эканамічная бяспека

Эканамічная бяспека

Прысвойваная кваліфікацыя: Бакалаўр / Эканаміст

Факультэт: Фінансава-эканамічны (ФЭФ)

Выпускаючая кафедра: Кафедра ўліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту

Формы навучання: дзённая – 4 гады

Попыт на спецыялістаў па эканамічнай бяспецы, якія маюць комплексную эканамічную, прававую і кіраўнічую падрыхтоўку, будзе пастаянна расці!

Эканамічная бяспека – важны аспект паспяховага функцыянавання дзяржавы і бізнесу. У самым першым набліжэнні – гэта абарона фінансавых, матэрыяльных і эканамічных інтарэсаў краіны, прадпрыемства і асобы. За планаванне і арганізацыю эканамічнай бяспекі на ўзроўні дзяржавы адказвае Прэзідэнт, розныя міністэрствы і ведамствы, а кантрольную функцыю ажыццяўляюць Камітэт дзяржаўнага кантролю і Міністэрства ўнутраных спраў. На ўзроўні бізнесу за эканамічную бяспеку адказвае адпаведны спецыяліст. Але галоўнае, што на ўсіх гэтых узроўнях гэта павінен быць сапраўдны эксперт у сферы эканамічнай бяспекі.

Сёння гэта не проста эканаміст, а спецыяліст, які мае глыбокія веды пра эканамічныя працэсы, фінансавыя інструменты, міжнародныя адносіны і заканадаўства. Менавіта для гэтага на спецыяльнасці «Эканамічная бяспека» сабраны ўнікальны набор дысцыплін:

  • Эканоміка-аналітычны блок: Эканоміка, Улік, Аналіз, Кантроль і аўдыт, Фінансавы менеджмент, Грошы, крэдыт, банкі, Падаткі і г.д.
  • Кіраўнічы блок: Мэнэджмент, Маркетынг, Упраўленне персаналам, Лагістыка, Упраўленне праектамі і інавацыямі, Упраўленне бізнес-працэсамі і г.д.
  • Юрыдычны блок: Адміністрацыйнае права, Падатковае права, Крымінальнае права, Фінансавае права, Асновы расследавання эканамічных правапарушэнняў
  • IT блок: Асновы інфармацыйнай бяспекі, 1С Прадпрыемства
  • Эканамічная бяспека: Эканамічная і фінансавая бяспека прадпрыемстваў, Ацэнка рызык, Асабістая фінансавая бяспека

Для падтрымання эканамічнай бяспекі на кожным узроўні неабходны таленавітыя прафесіяналы з пэўным наборам кампетэнцый. Такія спецыялісты павінны ўмець прадухіляць незаконныя дзеянні, аналізаваць даныя, прымаць рашэнні, кіраваць рызыкамі, эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы і распазнаваць пагрозы.

Эканамічная бяспека

Навыкі і кампетэнцыі

  • Распрацоўваць і ўкараняць стратэгіі кіравання прадпрыемствамі
  • Планаваць, кантраляваць і кіраваць рэсурсамі
  • Выкарыстоўваць сучасныя камп’ютарныя праграмы для апрацоўкі масіва фінансавых дадзеных
  • Выяўляць і прадухіляць незаконныя дзеянні ў сферы гаспадарчай дзейнасці
  • Праводзіць канкурэнтную разведку
  • Аналізаваць пастаўшчыкоў, прадукты, кліентаў, каналы збыту і бізнес-адзінкі ў цэлым
  • Выяўляць і прадухіляць нядобрасумленную канкурэнцыю
  • Аналізаваць і ўдасканальваць бізнес-працэсы
  • Кіраваць рызыкамі

Запатрабаванасць

  • ААТ «Нафтан»
  • ААТ «Полацк-Шкловалакно»
  • ААТ «Керамін»
  • Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю
  • Упраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС
  • Органы дзяржаўнага кіравання розных узроўняў
  • Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах
Эканамічная бяспека

Сфера прафесійнай дзейнасці

  • Спецыяліст эканамічнай/кадравай/маркетынгавай службаў прадпрыемстваў
  • Спецыяліст службы эканамічнай бяспекі
  • Спецыяліст аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі
  • Спецыяліст дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю
  • Рызыка-менеджэр
  • Бізнес-аналітык
  • Спецыяліст у сферы закупак
  • Спецыяліст па ўнутраным кантролі
  • Унутраны аўдытар
  • Спецыяліст у кансалтынгавай/аўдытарскай/ІТ-кампаніі і г.д.

Тэхналогіі навучання

  • Класічныя метады (лекцыі, семінары)
  • Метад праектаў
  • Інтэрактыўныя лекцыі
  • Прэзентацыі
  • Лекцыі запрошаных прафесараў і практыкаў
  • Кейс-тэхналогіі
  • P2P (Роўны навучае роўнага)
  • Мазгавы штурм
  • Стажыроўкі ў вышэйшых навучальных установах-парнёрах (Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Казахстан, Рэспубліка Узбекістан і інш.)

Вядучыя выкладчыкі

Малей Алена Барысаўна

Малей
Алена
Барысаўна

Кандыдат эканамічных навук, дацэнт, загадчык кафедры уліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту

ПРА ВЫКЛАДЧЫКА
ПРА ВЫКЛАДЧЫКА
ЗГАРНУЦЬ

Вядучы выкладчык кафедры па фінансавай справаздачнасці, міжнародным стандартам фінансавай справаздачнасці (міжнародны сертыфікат АССА DipIFR рус), метадалогіі навуковых даследаванняў, з'яўляецца кіраўніком і актыўным выканаўцам прыкладных і фундаментальных навукова-даследчых тэм міждысцыплінарнага характару.

У сферу навуковых інтарэсаў уваходзяць: цыркулярная эканоміка; карпаратыўная сацыяльная адказнасць бізнесу, інтэграваная справаздачнасць; кластарнае развіццё эканомікі. Была намінаваная ва ўніверсітэце на прэмію «Выкладчык года», але выйграла ў катэгорыі «Кіраўнік года».

Была намінаваная ва ўніверсітэце на прэмію «Выкладчык года», але выйграла ў катэгорыі «Кіраўнік года».

Барэйка Надзея Андрэеўна

Барэйка
Надзея
Андрэеўна

Кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры уліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту

ПРА ВЫКЛАДЧЫКА
ПРА ВЫКЛАДЧЫКА
ЗГАРНУЦЬ

Мае практычны вопыт на пасадзе галоўнага бухгалтара, што дазваляе рэалізоўваць на сваіх занятках практыка-арыентаваны падыход у навучанні. З'яўляецца спецыялістам у галіне падаткаабкладання і падатковага ўліку. На сваіх занятках выкарыстоўвае розныя актыўныя метады навучання (дзелавыя гульні, кейс метад, метад перавернутага класа і іншыя), што дазваляе студэнтам развіваць не толькі прафесійныя веды, але і гнуткія навыкі (праца ў камандзе, уменне кіраваць часам, уменне прэзентаваць вынікі сваёй працы і г.д.).

Абараніла кандыдацкую дысертацыю па франчайзінгавых аперацыях. Зараз у сферу яе інтарэсаў уваходзяць пытанні кіравання інтэлектуальнай уласнасцю. Вялікую ўвагу надае развіццю онлайн навучання, а таксама ўкараненню новых методык і тэхналогій навучання ў адукацыйны працэсе універсітэта ў цэлым.

Уладальнік прэміі ўніверсітэта «Выкладчык года» ў 2023 годзе.

Зацірахін Васіль Дзмітрыевіч

Зацірахін
Васіль
Дзмітрыевіч

Старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права

ПРА ВЫКЛАДЧЫКА
ПРА ВЫКЛАДЧЫКА
ЗГАРНУЦЬ

Скончыў у 1996 годзе Беларускі Інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «Правазнаўства», кваліфікацыя «юрыст», спецыялізацыя «Гаспадарчае права».

Мае вялікі практычны вопыт у частцы абароны эканамічных і юрыдычных інтарэсаў суб'ектаў гаспадарання. Працаваў на пасадах юрысконсульта, вядучага юрысконсульта, начальніка аддзела прававога забеспячэння, начальніка юрыдычнага аддзела. Больш за 15 гадоў з'яўляўся членам калегіяльнага органа кіравання – Дырэкцыі ААТ «Полацк-Шкловалакно». Абіраўся ў склад назіральнай рады.

На пастаяннай аснове павышае сваю кваліфікацыю: у юрыдычнай фірме «Ван Бел і Беліс» (г. Брусель, Бельгія) па гандлёвым праве Еўрапейскага Саюза, у навукова-даследчым інстытуце эканамічных стратэгій (г. Масква, РФ) па заканадаўстве ЕАЭС і кіраванні знешнеэканамічнай дзейнасцю, інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў прамысловасці (г. Мінск), па праграме «Арганізацыя і правядзенне закупак на конкурснай аснове».

Мае больш за 30 публікацый па практыцы правапрымянення заканадаўчых актаў. Вядзе актыўную навукова-даследчую працу са студэнтамі, а таксама самастойна праводзіць навуковыя даследаванні па тэме «Аб'екты інтэлектуальнай уласнасці як канкурэнтная перавага ў сістэме дзяржаўных закупак у краінах ЕАЭС».

Строганава Ірына Аляксандраўна

Строганава
Ірына
Аляксандраўна

Магістр эканамічных навук, старшы выкладчык кафедры уліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту

ПРА ВЫКЛАДЧЫКА
ПРА ВЫКЛАДЧЫКА
ЗГАРНУЦЬ

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ім. У.І. Леніна. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: па спецыяльнасцях «Прыкладная матэматыка» і «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Фінансы». Павышала кваліфікацыю ў Intercollege Banking Professional Training Division, Cyprus. Валодае велізарным вопытам работы ў банкаўскай сферы на вядучых пасадах (ЗАТ «Слаўнафтабанк», ЗАТ «Белгазпрамбанк», ЗАТ «Трастбанк»). З'яўляецца вядучым выкладчыкам кафедры ў сферы фінансаў і банкаўскай дзейнасці. З вялікім энтузіязмам дзеліцца сваім практычным вопытам са студэнтам, актыўна працуючы з імі па навуцы і вынікова выступаючы ў розных конкурсах і алімпіядах. Практыкуе выязныя заняткі з наведваннем арганізацый не толькі горада, але і рэспубліканскага значэння: фондавая біржа, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і г.д.

Сфера навуковых інтарэсаў закранае пытанні рызыка-менеджменту фінансавых і нефінансавых арганізацый, хэджавання валютных рызык, кіравання прыбытковасцю камерцыйных банкаў, інвестыцыйнага банкінгу, фарміраванне банкаўскіх эка-сістэм.

Мацюш Ігар Віктаравіч

Мацюш
Ігар
Віктаравіч

Кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры уліку, фінансаў, лагістыкі і менеджменту

ПРА ВЫКЛАДЧЫКА
ПРА ВЫКЛАДЧЫКА
ЗГАРНУЦЬ

Выкладае камп’ютарныя прадукты ў кіраванні, тэхналогію апрацоўкі ўлікова-аналітычнай інфармацыі, прыкладныя праграмныя прадукты ў фінансавай сферы, судова-бухгалтарскую экспертызу. Праводзіць лекцыі і семінары ў рамках курсаў «Бюджэтаванне і кантролінг даходаў і выдаткаў у прамысловасці» і «Фінансавы і кіраўнічы ўлік». Валодае вялікім практычным вопытам работы на пасадзе галоўнага бухгалтара і праграміста-распрацоўніка 1С, што дазваляе бачыць «нябачныя» звычайным кіраўнікам працэсы і іх наступствы. Прайшоў навучанне па праграме падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне падрыхтоўкі фінансавай справаздачнасці па міжнародных стандартах.

Лаўрэат конкурсу на лепшую дысертацыю 2021 года ў намінацыі «Сацыяльна-эканамічных і грамадскіх навук». Зараз у сферу яго навуковых інтарэсаў уваходзяць пытанні прагнозна-сітуацыйнага аналізу эфектыўнасці бізнес-працэсаў, метадалогіі аўтаматызацыі і цыфравізацыі ўліку.

Навучаецца ў дактарантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

У Вас ёсць пытанні?

Пішыце на пошту:

Тэлефон:

+375 214 59 95 19

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie