Эканоміка і кіраванне
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: эканаміст-менеджар.
Формы навучання: дзённая – 4 гады, завочная скарочаная – 3 гады.
Формы навучання: дзённая – 4 гады, завочная скарочаная – 3 гады.
Спецыялісты дадзенага профілю неабходны для вырашэння задач устойлівага сацыяльнага-эканамічнага развіцця моцнага Віцебскага рэгіёна праз удасканальванне функцыявання Наваполацкага інавацыйна-прамысловага нафтахімічнага кластара і вольнай эканамічнай зоны «Віцебск»; для ўдасканальвання працы Тэхнапарка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай праз працу эканамістаў-менеджараў у стварэнні вытворчасцяў з новымі тэхналогіямі (высокатэхналагічных вытворчасцяў); эфектыўнай рэалізацыі ва ўніверсітэце Канцэпцыі 3.0 праз укараненне тэхналагічных інавацый, эфектыўнае ўзаемадзеянне навукі, бізнесу і ўлады, фармаванне высокатэхналагічных стартап з дапамогай фармавання ў студэнтаў прадпрыемніцкіх кампетэнцый.
Эканамісты-менеджары спрыяюць падвышэнню інвестыцыйнай вабнасці рэгіёна, развіццю малога і сярэдняга бізнесу дзякуючы ўнікальным навыкам і ведам ужыццяўленні менеджменту арганізацыі, аналізу інвестыцыйнага і інавацыйнага развіцця арганізацыі, бізнес-дыягностыкі прадпрыемства, тэхналагічнага развіцця і венчурнага фінансавання, устойлівага развіцця і бяспекі арганізацыі, антыкрызіснага кіравання.
Вы навучыцеся

- падбіраць і аналізаваць патрэбную для правядзення пэўных разлікаў інфармацыю
- праводзіць разлікі і аналіз паказнікаў на аснове сучасных метадаў і методык
- распрацоўваць эфектыўную стратэгію развіцця прадпрыемства (арганізацыі) у рынкавых умовах
- кіраваць інавацыйнымі і інвестыцыйнымі праектамі арганізацыі
- ужыццяўляць аптымальнае размеркаванне рэсурсаў прадпрыемства
- праводзіць аналіз і ацэнку фінансавага стану прадпрыемства
- распрацоўваць бізнес-планы стварэння новага бізнесу ці развіцця наяўнага
Дзе можна працаваць ?
- прамысловыя прадпрыемствы рознага профілю і формаў уласнасці
- аграпрамысловыя прадпрыемствы
- арганізацыі сфер адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння
- прадпрыемства гандлю, грамадскага харчавання
- праектныя і навукова-даследчыя інстытуты
- установы вышэйшай адукацыі
- доследна-канструктарскія, праектна-канструктарскія, праектна-тэхналагічныя арганізацыі
- міністэрствы, дзяржаўныя камітэты і агенцтвы, выканаўчыя і распарадчыя органы розных узроўняў

Асноўныя дысцыпліны
- Эканамічная тэорыя
- Мікраэканоміка
- Эканамічная гісторыя
- Арганізацыя і забеспячэнне бізнесу
- Арганізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці
- Вытворчая і камерцыйная дзейнасць у арганізацыі
- Вытворчыя тэхналогіі
- Фінансы
- Маркетынг
- Статыстыка і эканаметрыка
- Стратэгічны менеджмент
- Рэкламны менеджмент
- Міжнародная эканоміка
- Бухгалтарскі ўлік
- Інвестыцыі і інавацыйнае развіццё арганізацыі
- Эканоміка і кіраванне інавацыямі
- Бізнес-дыягностыка прадпрыемства
- Планаванне і кіраванне арганізацыяй
- Інвестыцыйны аналіз
- Канкурэнтаздольнасць арганізацыі
- Менеджмент персаналу
- Экасістэма венчурнай дзейнасці
- Тэхналогіі кіравання
- Эканоміка высокіх тэхналогіяў