Фінансы і крэдыт
Факультэт:
Фінансава-эканамічны факультэт (ФЭФ)
Кафедра, якая выпускае:
Кваліфікацыя, якая прысвойваецца: эканаміст.
Формы навучання: дзённая – 4 гады, завочная скарочаная – 3 гады.
Формы навучання: дзённая – 4 гады, завочная скарочаная – 3 гады.
Мэта кожнага прадпрыемства, кампаніі ці камерцыйнай арганізацыі – прымножыць капітал. У дзяржаўным і прыватным сектары неабходны спецыялісты, якія ўмеюць прагназаваць вынікі фінансавай дзейнасці і павялічваць яе эканамічную эфектыўнасць. Да вырашэння праблем сучаснай фінансавай індустрыі рыхтуе спецыяльнасць «Фінансы і крэдыт».
Студэнты вывучаюць розныя формы фінансавага менеджменту, тонкасці банкаўскай і страхавой справы, фінансавага рынку і рынку каштоўных папер, падаткаў і падаткаабкладання. Адмысловыя дысцыпліны дапамагаюць зразумець арганізацыю грашовай плыні, навучыцца аналізаваць структуру капіталу, кантраляваць рух і выкарыстанне грашовых сродкаў. Выпускнікам адкрыты шлях у фінансавую сферу, прадпрыемніцтва і гандаль. Яны валодаюць ведамі і навыкамі ў вобласці эканомікі, фінансаў, менеджменту і міжнародных эканамічных адносін, здольныя хутка адаптавацца да дынамічных змен у фінансавай галіне.
Вы навучыцеся

- планаваць фінансавую дзейнасць арганізацый розных формаў уласнасці
- прагназаваць фінансавыя струмені
- скарыстоўваць метады і прылады грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі
- кіраваць эканамічнымі працэсамі, падпадзеламі фінансава-крэдытнай сферы і фінансава-гаспадарчай дзейнасцю суб'ектаў гаспадарання
- распрацоўваць фінансавыя стратэгіі на макра- і мікраўзроўнях
- выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі для вырашэння задачаў дзяржаўнага рэгулявання, прагназавання і планавання дзяржаўных прыбыткаў і выдаткаў
- скарыстоўваць эфектыўныя метады фінансавага кантролю за дзейнасцю суб'ектаў гаспадарання
Дзе можна працаваць ?
- Банкаўскі сектар (фінансіст, фінансавы аналітык, крэдытны адмысловец, фінансавы кансультант, аперацыяніст)
- Сфера падаткаабкладання (адмысловец па падатках, падатковы інспектар)
- Дзяржаўныя органы кіравання (эканаміст, фінансавы аналітык, аўдытар, планаванне бюджэту)
- Страхавая і інвестыцыйная справа (страхавы агент, адмысловец па фінансавым планаванні; адмыслоўцам па інвестыцыях)
- Фінансавыя аддзелы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў (менеджар- эканаміст, фінансавы менеджар, аналітык, трэйдар, эканаміст, аўдытар)
- Рынак каштоўных папер і фондавы рынак (кіраванне і кантроль справаздачнасці, ліцэнзаванне і рэгістрацыя каштоўных папер)
- Малы бізнес (кіраванне фінансавымі струменямі, планаванне і прагназаванне фінансавай дзейнасці)

Асноўныя дысцыпліны
- Грошы, крэдыт, банкі, фінансаванне інвестыцый
- Арганізацыя банкаўскага бізнесу
- Фінансы арганізацый
- Падаткі і ападаткаванне
- Дзяржаўны бюджэт
- Прававое забеспячэнне бізнесу
- Асновы цэнаўтварэння і фінансавага планавання
- Бухгалтарскі фінансавы ўлік і справаздачнасць
- Кантролінг
- Фінансава-эканамічны аналіз дзейнасці арганізацыі
- Страхавая справа
- Дзейнасць нябанкаўскіх фінансавых арганізацый
- Рынак каштоўных папер
- Фінансавая і банкаўская статыстыка
- Фінансы замежнаэканамічнай дзейнасці
- Міжнародныя фінансы
- Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці
- Міжнародныя стандарты аўдыту
- Прыкладныя праграмныя прадукты ў фінансавай сферы
- Фінансавы менеджмент і кантроль
- Бюджэтны ўлік і справаздачнасць
- Кіраванне фінансавымі рызыкамі