Эканоміка
Прафілізацыя: Аналітычная эканоміка і эканамічная палітыка
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Асноўная мэта навучання – падрыхтоўка спецыялістаў для вырашэння такіх задачаў прафесійнай дзейнасці, як правядзенне аналізу эканамічнай дзейнасці арганізацыі, прагназаванне, распрацоўка прапановаў па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання арганізацыі (прадпрыемства), распрацоўка стратэгій, праграмаў і планаў інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, планаванне і правядзенне навуковых даследаванняў па эканамічных напрамках і г.д.
Магістарская праграма дазваляе сфарміраваць такія прафесійныя кампетэнцыі, як навыкі правядзення навуковых даследаванняў у галіне эканомікі і кіравання, здольнасць абагульняць і крытычна ацэньваць вынікі, атрыманыя айчыннымі і замежнымі даследчыкамі; уменне выяўляць і фармуляваць актуальныя навуковыя праблемы, прымаць аптымальныя кіраўніцкія рашэнні на месцы працы і г.д.
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    Эканамічная тэорыя
    Эканоміка арганізацыі (прадпрыемства)
    Менеджмент
    7-06-0311-01 «Эканоміка»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    7-06-0311-01 «Эканоміка»
Дзе можна працаваць ?
  • органы дзяржаўнага кіравання
  • кіраўнічы апарат на ўсіх узроўнях арганізацыі любой формы ўласнасці і віду дзейнасці
  • арганізацыі (прадпрыемствы) усіх формаў уласнасці і відаў дзейнасці
  • навукова-даследчыя і праектныя арганізацыі
  • ўстановы сістэмы вышэйшай і дадатковай адукацыі





2
Асноўныя дысцыпліны
  • Эканаметрыка
  • Крэатыўны менеджмент
  • Арганізацыйныя паводзіны
  • Глабалізацыя і развіццё нацыянальнага гандлю
  • Сучасныя праблемы развіцця інавацыйнай эканомікі

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie