Фiнансы, падаткаабкладанне i крэдыт
Прафілізацыя: Фінансавы менеджмент і фінансаванне інвестыцый
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці магістра з’яўляюцца: фінансы дзяржавы, карпарацый і прадпрыемстваў; ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці, якія ўзнікаюць у працэсе функцыянавання і ўзаемадзеяння розных звёнаў фінансавай сістэмы; структура механізму фінансавага ўзаемадзеяння дзяржаўных, грамадскіх і карпаратыўных фінансаў; фінансавыя патокі і кругазварот капіталу; структурныя элементы грашова-крэдытнай сістэмы; рух грашовых патокаў у эканоміцы; аб’ектыўныя заканамернасці фарміравання сістэмы грашова-крэдытных адносінаў на мікра- і макраўзроўні; паняцці, гіпотэзы, тэарэмы, метады і матэматычныя мадэлі, якія складаюць змест фундаментальных даследаванняў у галіне фінансаў, грашовага звароту і крэдыту; адукацыйныя сістэмы, педагагічныя працэсы, вучэбна-метадычнае забеспячэнне, адукацыйныя інавацыі.
 
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    Эканамічная тэорыя
    Фінансавы менеджмент
    Фiнансы і падаткаабкладанне
    7-06-0411-02 «Фiнансы, падаткаабкладанне i крэдыт»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    7-06-0411-02 «Фiнансы, падаткаабкладанне i крэдыт»
Дзе можна працаваць ?
  • органы дзяржаўнага і мясцовага кіравання
  • арганізацыі (прадпрыемствы) усіх формаў уласнасці і відаў дзейнасці
  • банкі і страхавыя кампаніі
  • установы сістэмы вышэйшай і дадатковай адукацыі







2
Асноўныя дысцыпліны
  • Эканаметрыка (прасунуты ўзровень)
  • Фінансы знешнеэканамічнай дзейнасці
  • Фінансавы менеджмент
  • Фінансавы рынак
  • Міжнародныя фінансы
  • Грашова-крэдытная палітыка
  • Актуальныя праблемы фінансавай палітыкі

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie