Фізічная культура і спорт
Прафілізацыя: Педагагічная дзейнасць у аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Падрыхтоўка па спецыяльнасці 7-06-1012-01 «Фізічная культура і спорт» прадугледжвае паглыбленае азнаямленне з тэорыяй і практыкай арганізацыі дзейнасці па фізічным выхаванні, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры, а таксама спартыўнай трэніроўцы ў розных тыпах навучальных і выхаваўчых установаў. Забяспечвае фарміраванне ведаў і навыкаў навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы для наступнага навучання ў аспірантуры, а таксама для навуковай і педагагічнай дзейнасці ў розных установах рэгіёну.
Праграма прадугледжвае правядзенне самастойнага навуковага даследавання, падрыхтоўку і абарону магістарскай дысертацыі па адной з актуальных тэмаў у галіне фізічнай культуры і спорту. Для навучання спецыялістаў абсталяваныя кабінеты анатоміі і фізіялогіі, трэнажорныя залы, лыжная база, залы спартыўнай гімнастыкі, адзінаборстваў, спартыўных гульняў, выкарыстоўваюцца лепшыя збудаванні горада.
Уступныя іспыты
- Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
Тэорыя і методыка фізічнай культуры - Для замежных грамадзянаў:
Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
7-06-1012-01 «Фізічная культура і спорт»
Дзе можна працаваць ?
- установы дашкольнай, сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі
- дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы
- пазашкольныя і выхаваўчыя ўстановы
- спартыўныя, турыстычныя, фітнэс-клубы
- прадпрыемствы сферы абслугоўвання турызму і турфірмы
- аддзелы адукацыі і кіравання органаў выканаўчай улады
Асноўныя дысцыпліны
- Псіхолага-педагагічныя асновы фізічнага выхавання
- Асновы навукова-метадычнай дзейнасці ў фізічнай культуры і спорце
- Тэорыя і методыка асноўных формаў фізічнай культуры
- Тэорыя спорту