Машыны, агрэгаты і працэсы
Прафілізацыя: Працэсы і апараты хімічных тэхналогій
Акадэмічная ступень, якая прысвойваецца: магістр
Формы навучання: дзённая - 1 год, завочная - 1,5 гады
Магістранты атрымліваюць паглыбленыя веды па асноўных працэсах, што адбываюцца ў апаратах хімічных, нафтаперапрацоўчых, біятэхналагічных прадпрыемстваў, канструктыўных асаблівасцях матэрыялаў, з якіх такія апараты вырабляюцца; забеспячэнні вытворча-тэхналагічнай дзейнасці прадпрыемстваў хімічнага і нафтахімічнага комплексу; праектаванні, мантажы, наладцы, эксплуатацыі тэхналагічных машын і апаратаў нафтахімічнага профілю; камп’ютарызацыі асноўных працэсаў нафтахімічнай галіны, інавацыйных распрацоўках у нафтахімічнай і біятэхнічных галінах, навуковых і эксперыментальных даследаваннях.
Высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі і засваенне асноўных методык правядзення даследаванняў і эксперыментаў дазваляе магістру вырашаць важныя навукова-вытворчыя задачы і даводзіць іх рашэнне да ўзроўню практычнага прымянення.
Адукацыйны стандарт праграмы (спецыяльнасці)
Уступныя іспыты
2
  • Для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь:
    7-06-0714-03 «Машыны, агрэгаты і працэсы»
  • Для замежных грамадзянаў:
    Сумоўе, якое ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай навучання і базавымі ведамі па спецыяльнасці
    7-06-0714-03 «Машыны, агрэгаты і працэсы»
Дзе можна працаваць ?
  • на прадпрыемствах нафтаперапрацоўкі, нафтахіміі і сумежных галінаў (біятэхналогіі, хімічнай тэхналогіі)
  • працягнуць навучанне ў аспірантуры з наступнай працай у навучальных установах і навуковых арганізацыях
  • займацца выкладчыцкай дзейнасцю ў вышэйшых навучальных установах





2
Асноўныя дысцыпліны
  • Тэорыя і разлік тыпавых працэсаў хімічнай тэхналогіі
  • Мадэляванне і камп’ютарызацыя ПАХТ
  • Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў
  • Эксплуатацыя, рамонт і мантаж машын і абсталявання нафтахімічных вытворчасцяў

Мы выкарыстоўваем cookies

Для забеспячэння выгоды карыстальнікаў сайта і павышэння якасці яго функцыявання, выкарыстоўваюцца файлы cookie